• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджаны за рэпост у сацсетках расеец: На ўсіх турмаў бы не хапіла

    У Расеі карыстальнікаў інтэрнэту працягваюць вінаваціць у экстрэмізме за паведамленьні і лайкі ў сацыяльных сетках.

    Жыхара Бердску ў Навасібірскай вобласьці, 21-гадовага Максіма Кармеліцкага, прысудзілі да году калёніі-пасяленьня за рэпост ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» фатаграфіі вадохрышчанскіх купаньняў з камэнтарам, абразьлівым для пачуцьцяў вернікаў, паводле вэрсіі сьледзтва і суду.

    Сам тэкст камэнтару ў судзе не цытавалі празь нецэнзурны зьмест. На судзе Кармеліцкі прызнаў сваю віну. У сваёй прамове ён сказаў, што раскайваецца ў зробленым і просіць прызначыць пакараньне, не зьвязанае з пазбаўленьнем волі. Але ён быў прызнаны вінаватым паводле артыкулу 282 Крымінальнага кодэксу РФ ( «Экстрэмізм»). Празь дзевяць дзён Кармеліцкі мае адправіцца ў калёнію строгага рэжыму.

    У інтэрвію Радыё Свабода ён кажа, што вернецца з‑за кратаў сапраўдным рэвалюцыянэрам.

    — Вы прызналі сваю віну і сказалі на судзе, што каецеся ў зробленым. Шкадуеце пра свой учынак?

    — Прызнаў, таму што я сапраўды рэпосьціў гэтую карцінку. Хоць я не лічу гэта злачынствам. Некалькі дзесяткаў чалавек зрабілі рэпост гэтай фатаграфіі. Акрамя таго, у гэтым пабліку была не адна падобная карцінка. На ўсіх, хто яе перапосьціў, турмаў бы не хапіла ў краіне. Фатаграфію я апублікаваў, таму што мне здалося гэта сьмешным. Нікога з маіх сяброў малюначак не абразіў, хоць хрысьціяне сярод іх таксама ёсьць. Маіх сяброў-мусульман не абражаюць жарты пра бомбы і сьвініну, а сяброў-габрэяў не абражаюць мае жарты пра мыла і газавыя камэры. Усе разумеюць, што гэта проста жарты, аднак пакрыўджаныя, мабыць, думаюць па-іншаму. Я шкадую, што ў нас ёсьць такія артыкулы, паводле якіх каго заўгодна можна кінуць у турму

    — Як вы думаеце, чаму менавіта на вас распачалі крымінальную справу?

    Думаю, таму што я быў сябрам партыі «ПАРНАС» і ўвогуле «пятая калёна». «Пакрыўджаныя» так і сказалі. Сучаснаму дзікаму палітычнаму ладу Расіі, які нічым не адрозьніваецца ад адной з эўрапейскіх краін 30‑х гадоў, заўсёды патрэбен вораг. На гэтага ворага можна ткнуць пальцам і аб’явіць вінаватым ва ўсіх бедах. Там гэта былі габрэі, тут — нязгодныя. Ня важна, хоць фашысты, хоць бандэраўцы, хоць ісламісты, хоць амэрыканцы, хоць іншаплянэтнікі. Расеі патрэбны «вораг», супраць якога ўсе павінны змагацца. А пад выглядам барацьбы з ворагамі можна мацней закручваць гайкі.

    — Пракурор яшчэ сказаў, што вы сацыяльна небясьпечная асоба.

    — Я думаю, што пракуратура, у якой у распараджэньні ёсьць 282‑ы артыкул, для грамадзтва значна больш небясьпечная за мяне.

    — Ён, мабыць, меў на ўвазе вашыя папярэднія судзімасьці. Пішуць, што вас ў 2014 годзе асудзілі за ілжывае паведамленьне пра бомбу. Вы падклалі муляж выбуховага прыстасаваньня ў будынак Аддзелу па справах моладзі Бердску. Навошта?

    — Сярод валанцёраў гэтага аддзелу, якія працавалі зь дзецьмі, было некалькі нацыстаў. Я падазраю, што дзяцей яны добраму б не навучылі сваім прыкладам, і мне прыйшлося ісьці на крайнія меры. Пасьля майго ўчынку іх звольнілі. Я быў арганізатарам акцыі супраць «Рускага маршу». А цяпер мне далі год па самым «фашысцкім» артыкуле, які ў асноўным ўсякім нацыкам «пішуць».

    — Вы ўдзельнік руху «антыфа»?

    — У мяне хутчэй анархічныя погляды. Хоць па пытаньні пра Украіну цалкам ПАРНАС падтрымліваў. «Антыфа» б’юць нацыкаў па падваротнях і палітыкай не займаюцца. А я подпісы зьбіраў, у пікетах ўдзельнічаў, у розных сацыяльных праектах. Я ведаў, што калі-небудзь усё скончыцца рэальным тэрмінам. Ды і ўсе ведаюць, хто ідзе ў такія рухі, што могуць ці пасадзіць, ці актывістаў праваслаўных нацкаваць, або машынай задушыць, або на мосьце застрэліць. Пасьля калёніі пляную працягнуць сваю дзейнасьць. З калёніі я вярнуся сапраўдным рэвалюцыянэрам. Для дзяржавы небясьпечнейшым за рэвалюцыянэра можа быць толькі рэвалюцыянэр, які сядзеў. Таму што першага можна запалохаць турмой і заткнуць, а другога ўжо не.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці