• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Баранавіцкія ўлады замоўчваюць інфармацыю пра Усебеларускі народны сход

    Баранавіцкі гарвыканкам трымае ў сакрэце падрабязнасці ўдзелу ў «адной з найважнейшых форм народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь» – Усебеларускім народным сходзе. Большасць пытанняў незалежнай газеты «Intex-press», зададзеных у пісьмовым запыце, засталася без адказу.

    5 мая рэдакцыя накіравала пытанні ў гарвыканкам. 30 мая прыйшоў адказ, падрыхтаваны кіраўніком аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццянай Чылік і кіраўніком аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланай Паўловіч.

    Большасць пытанняў «Intex-press» баранавіцкія ўлады праігнаравалі.

    Сярод іх – наступныя:

    – Як і калі вылучаліся кандыдатуры дэлегатаў на Нацыянальны сход?

    – Як і калі ў Баранавічах праходзілі сходы па абранні ўпаўнаважаных?

    – Як звычайны гараджанін можа стаць упаўнаважаным? Калі чалавек працуе ў невялікім калектыве ці з’яўляецца пенсіянерам, як ён можа стаць ўпаўнаважаным? Дзе чалавек, які хоча стаць упаўнаважаным, можа правесці неабходны для яго вылучэння сход?

    – Ці будуць жыхарам Баранавічаў абвешчана пра магчымасці вылучэння кандыдатамі на пяты Усебеларускі народны сход і як гэта будзе зроблена?

    – Ці з’явяцца ў СМІ аб’явы пра дату правядзення сходу ўпаўнаважаных?

    – Ці будуць дэлегаты на пяты Усебеларускі народны сход абірацца на сходзе ўпаўнаважаных на альтэрнатыўнай аснове або на безальтэрнатыўнай?

    «Неадказаныя пытанні красамоўней за адказы дэманструюць імітацыю гэтага «народаўладдзя», гэтай «вышэйшай формы дэмакратыі», – пракаментавалі сітуацыю службе маніторынгу ГА «БАЖ» у «Intex-press». – Пра народны сход у СМІ кажуць шмат, але ўсё гэта – агульныя словы. Па сутнасці даведацца што-кольвек пра вылучэнне ўпаўнаважаных і дэпутатаў немагчыма, а тым больш – рэальна патрапіць на сход. Інфармацыйнай блакадай ўлады пазбавілі актыўную частку грамадства магчымасці ўдзельнічаць у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы. Між тым, гэтае права гарантуецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь».

    Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці