• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты РБК маглі быць звольненыя з‑за расьсьледаваньняў «панамскага архіву»

    Былы шэф-рэдактар РБК Лізавета Асяцінская зьвязала звальненьне шэрагу супрацоўнікаў холдынгу з публікацыяй матэрыялаў аб «панамскім архіве». Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

    У інтэрвію Finan­cial Times Асяцінская заявіла, што яна прасіла журналістаў РБК працягнуць вывучаць пытаньне аб афшорных кампаніях, якія належаць людзям з акружэньня прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

    «Калі вы паглядзіце на асноўныя расьсьледаваньня, якія мы зрабілі, яны ўсё заснаваныя на адным і тым жа прынцыпе: ідзіце за грашыма», — заявіла Асяцінская. Журналісты РБК, на яе думку, дзейнічалі правільна, паколькі вынікі расьсьледаваньня былі цікавыя чытачам.

    13 траўня кіраўніцтва РБК звольніла галоўнага рэдактара газэты Максіма Солюса, шэф-рэдактара холдынгу Лізавету Асяцінскую і галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва РБК Рамана Баданіна. «Апошнім часам мы шмат размаўлялі пра тое, як далей разьвіваць РБК, і ў гэтых размовах не змаглі прыйсьці да адзінага меркаваньня, таму прынялі рашэньне расстацца», — паведамляў гендырэктар РБК Мікалай Малібог.

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» назвала звальненьне «актам ўціхамірваньня» незалежнай журналістыкі ў Расіі.

    У Крамлі датычнасьць уладаў да звальненьняў у РБК адмаўляюць.

    PБК — вядучы мультымэдыйны холдынг Расеі (ад Росбізнэсканстатынг), арыентаваны на навіны і бізнэс-інфармацыю. Уключае аднайменны тэлеканал, інтэрнэт- і друкаваныя СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці