• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-сакратар СК пра відэа ў інтэрнэце: «Не зусім правільна паказваць дзеянні супрацоўніка міліцыі»

    Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарату Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч прыняў удзел у «круглым стале», арганізаваным газетай «Звязда». Ён выказаў сваё меркаванне пра стаўленне насельніцтва пра сілавікоў.

    Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарату Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч прыняў удзел у «круглым стале», арганізаваным газетай «Звязда». Ён выказаў сваё меркаванне пра стаўленне насельніцтва пра сілавікоў.

    — Не сакрэт, што ў цяперашні час многія карыстаюцца гаджэтамі і амаль кожны лічыць сябе журналістам. Чалавек здольны зняць любыя дзеянні, выразаць іх з кантэксту і падаць інфармацыю так, як яму хочацца. Гэта не гаворыць аб тым, што ў яго прысутнічае жаданне зганьбаваць чыёсьці сумленнае імя. Гэта сведчанне, што чалавек не заўсёды суадносіць свае інтарэсы з грамадствам.

    Не зусім правільна паказваць тыя ці іншыя дзеянні супрацоўніка міліцыі або расказваць пра тое, як следчы праводзіць пэўныя следчыя дзеянні.

    Не заўсёды карэктна раіць Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, як неабходна тушыць пажар. Гэтым займаюцца спецыялісты, прафесіяналы, якія вучацца доўгі час, каб дапамагаць нашым грамадзянам.

    — Нам неабходна агульнымі намаганнямі пераадольваць такія тэндэнцыі, калі звычайны чалавек, тынэйджар, які лічыць сябе блогерам, прафесіяналам у медыясферы, здымае пэўныя дзеянні, а потым іх распаўсюджвае.

    Прычым пад такім вастрыём, што грамадскасці гэтая інфармацыя падаецца як негатыўная. Але яны не кажуць пра тое, што малады чалавек, які адслужыў у арміі, атрымаў там спецыяльнасць, умее трымаць у руках зброю і навучаны абараняць Радзіму. Што міліцыянер, які ахоўвае грамадскі парадак на вуліцы, — той чалавек, да якога, калі нешта здарыцца, вы пабяжыце ў першую чаргу, а ён будзе вас ратаваць. Таму трэба глыбей разбірацца ў тых дзеяннях, што вакол адбываюцца.

    Што тычыцца блогераў, трэба пераходзіць крыху ў іншую плоскасць. Калі расійскі блогер мае вялікую колькасць падпісчыкаў, ён павінен рэгістравацца.

    І гэта правільна: блогеры ствараюць пэўную грамадскую думку, яны займаюцца распаўсюджваннем інфармацыі для неабмежаванай колькасці чытачоў, карыстальнікаў. Таму яны павінны несці за гэта такую ж адказнасць, як і зарэгістраваныя сродкі масавай інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці