• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дайшло: улады Беларусі задумаліся пра ўплыў расійскіх СМІ на грамадства

    Кантэнт Расійскай Федэрацыі ў беларускіх СМІ на сённяшні дзень даходзіць да 65 %, «гэта нас не павінна не насцярожваць з пункту гледжання нацыянальнай культуры, інфармацыйнай бяспекі», — заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 15 мая, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

    Гутарка з вядучым «Контуры» адбылася ў рамках XI Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: інтэграцыя як фактар стварэння» ў Мінску.

    Такі ўзровень расійскага кантэнту Бузоўскі, з аднаго боку, назваў пазітывам, «бо гэта інтэграцыя культур, узаемадзеянне ў самых розных праявах». «У той жа час мы павінны разумець, што нам неабходна напрацоўваць і творчы, і палітычны патэнцыял тэлебачання на інфармацыйных пляцоўках», — заявіў ён.

    Адказваючы на пытанне вядучага адносна цэнзуры і прапаганды ў СМІ, другі ўдзельнік інтэрв’ю, Аляксей Волін, намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый РФ, сказаў: «У дачыненні да цэнзуры і прапаганды мы зыходзім з дзвюх рэчаў. У Канстытуцыі Расіі цэнзура забароненая. Што тычыцца магчымасці выкарыстання СМІ ў інтарэсах дзяржаўных або нейкіх іншых структур, то тут, перш за ўсё, усё залежыць ад самой рэдакцыі, ад саміх журналістаў».

    На гэта Бузоўскі заявіў: «Павінна быць статуя адказнасці насупраць статуі Свабоды. Калі мы аналізуем працу таго ці іншага сродку масавай інфармацыі, мы аналізуем, у тым ліку, і крыніцы фінансавання. Часта становіцца зразумелым, для чаго той ці іншы СМІ працуе, якія сёння мэты пераследуюцца. Тут ужо ўступае ў сілу ўжо не паняцце цэнзуры, а арганізацыі працэсу працы з грамадскімі і палітычнымі фарміраваннямі. Таму свае правілы гульні кожная краіна вызначае ў нацыянальных інтарэсах».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці