Следчыя просяць дапамагчы знайсці сведку па справе аб забойстве Шарамета
Пра гэта заявіў начальнік дэпартамента крымінальнага вышуку Нацыянальнай паліцыі Украіны Дзмітры Галавін падчас брыфінгу ў чацвер у Кіеве.
Пра гэта заявіў начальнік дэпартамента крымінальнага вышуку Нацыянальнай паліцыі Украіны Дзмітры Галавін падчас брыфінгу ў чацвер у Кіеве.
«Так, сапраўды, ёсць сведка. На жаль, яго асоба цяпер не ўстаноўленая. Таму мы просім дапамагчы яго адшукаць. Калі ён глядзіць гэту перадачу, просім выйсці да нас ці на «гарачую лінію», ці на «102». Яго паказанні вельмі важныя для нас, для следства», — дадаў ён.
«Гэта малады хлопец, прыкладна 180 см ростам. У яго характэрная рыса — чорны заплечнік з двума святлоадбівальнымі палосамі. Ён ішоў па вуліцы Франка ў 02:44 у процілеглым кірунку руху падазраваных», — сказаў Галавін.
Акрамя таго, прадстаўнік паліцыі звярнуўся да ўсіх, хто валодае інфармацыяй па справе, тэлефанаваць па нумарах 044–279-66–00 і 044–271-9732 або 102.
Раней кіраўнік МУС Арсен Авакаў заявіў, што Нацпаліцыя гатовая заплаціць 200 тысяч грывен за любую інфармацыю, якая тычыцца забойства журналіста Паўла Шарамета.