• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шустэр абвясціў галадоўку да аднаўлення яму дазволу на працу ва Украіне

    Тэлевядучы Савік Шустэр заявіў, што пачынае галадоўку, якая працягнецца да таго часу, пакуль яму не вернуць права працаваць ва Украіне.

    Пра гэта ён сказаў у прамым эфіры 3sTV.

    «Я аб’яўляю галадоўку да моманту вяртання мне права працаваць ва Украіне», — заявіў журналіст.

    «Гэта не праблема патрыятызму ўкраінскага. Я патрыёт Еўропы. Я не хачу, каб у Еўропе кралі, я не хачу, каб у Еўропе здзекаваліся з людей, я не хачу, каб у Еўропе былі войны. Я лічу, што тыя людзі, якія сёння прымаюць такія рашэнні, як мы бачылі, гэта людзі, якія вядуць нас да чарговай вайны, кровапраліцця», — дадаў Шустэр.

    «Я буду галадаць, пакуль гэтыя людзі не зменяць сваё рашэнне», — падкрэсліў Шустэр.

    Як вядома, кіеўскі цэнтр занятасці пазбавіў тэлевядучага Савіка Шустэра права на працу ва Украіне з‑за «несапраўднай даведкі аб несудзімасці».

    Журналіст, у сваю чаргу, сказаў, што працягне працу ва Украіне, нягледзячы на забароны.

    Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў аўторак вечарам выказаў надзею, што інцыдэнт з тэлевядучым Савікам Шустэрам будзе вычарпаны ў самыя кароткія тэрміны.

    А прэм’ер-міністр Уладзімір Гройсман даручыў разабрацца ў сітуацыі з адменай дазволу на працаўладкаванне журналіста і аператыўна ўрэгуляваць сітуацыю ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці