• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнка даручыў распрацаваць закон у сферы кантролю інтэрнэту

    У Беларусі распрацуюць новы закон у сферы кантролю інтэрнэту. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 красавіка, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перад гэтым кіраўнік дзяржавы выступіў з пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

    «Мы хочам, каб інтэрнэт кантраляваўся нейкай міжнароднай арганізацыяй па пэўных правілах. Калі гэтага не будзе, то кожная краіна будзе абараняць свае нацыянальныя інтарэсы самастойна. Зараз Ананіч (міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — Еўрарадыё.) ды іншыя займаюцца гэтым пытаннем. На стол мне павінны быць пакладзены законатворчыя ініцыятывы», — заявіў Лукашэнка.

    Некалькі дзён таму кіраўнік Беларусі сустракаўся з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжао. Падчас сустрэчы ён паведаміў, што Беларусь выступае за стварэнне новага глабальнага механізму для рэгулявання інтэрнэту. На думку Лукашэнкі, тут мог бы прыдацца кітайскі досвед рэгулявання.

    Бастунец: Лукашэнка бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці