• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Чырвоным касцёле пройдзе сустрэча хрысціянскіх журналістаў

    У суботу 23 красавіка ў Мінску ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча журналістаў-хрысціян, журналістаў, якія пішуць на хрысціянскую тэматыку, ды ўсіх зацікаўленых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Пачатак сустрэчы а 10:00.

    Падчас сустрэчы з дакладам пра важнасць евангелізацыі праз СМІ і супрацоўніцтва вернікаў, Царквы і журналістаў выступіць прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

     

    Таксама ў межах мерапрыемства запланаваная сяброўская размова ўдзельнікаў сустрэчы, падчас якой можна будзе абмеркаваць апошнія навіны, задаць хвалюючыя пытанні.

    А 12:00 для ўдзельнікаў сустрэчы распачнецца Святая Імша.

    Па заканчэнні Святой Імшы ўдзельнікаў чакае пачастунак.

    Просім жадаючых прыняць удзел у сустрэчы паведаміць пра гэта праз e‑mail slovaby@gmail.com альбо па тэлефоне +37529 3279350 (Максім). Запрашаем усіх зацікаўленых!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці