• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьледчы камітэт купіў праграму, якая ўзломвае любы гаджэт

    Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь правёў тэндэр на закупку комплексу, які забясьпечыць доступ да выдаленай і заблякаванай інфармацыі на смартфонах і іншых гаджэтах.

    Мяркуецца, што праграма-ўзломшчык будзе выкарыстоўвацца для пошуку нарказлачынцаў.

    Пратакол таргоў апублікаваны на афіцыйным сайце дзяржзакупак icetrade.by.

    Як перадае партал tut.by, у таргах удзельнічалі дзьве кампаніі — ПГУП «ІнфаВерытас» і ТАА «АйПі Тэлкам».

    Пераможцам стала кампанія «АйПі Тэлкам» з коштам 631 мільён рублёў. Сьледчы камітэт меў намер купіць «апаратна-праграмны комплекс капіяваньня інфармацыі з мабільных прыладаў і іншых лічбавых прыладаў сувязі».

    Комплекс павінен даваць доступ да ўтоеных і выдаленых дадзеных на мабільных гаджэтах, а таксама дапамагаць у вызначэньні кодаў доступу і блякаваньняў. Сярод задач былі пералічаныя выманьне зьмесьціва памяці, выманьне структуры файлавай сыстэмы і фізычнае (пабітавае) выманьне інфармацыі з модуляў ўнутранай памяці. Комплексу патрабавалася сумяшчальнасьць з усімі папулярнымі мабільнымі апэрацыйнымі сыстэмамі — iOS, Android, Win­dows Mobile і іншымі (усяго ня менш як 17 135 мадэляў прыладаў).

    У Сьледчым камітэце тлумачылі, што комплекс неабходны для збору доказнай базы ў дачыненьні да фігурантаў крымінальных спраў. Выкарыстоўваць апаратуру плянуюць для расьсьледаваньня злачынстваў, зьвязаных перш за ўсё з незаконным абаротам наркотыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці