• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік МЗС Польшчы: Абмеркаванне пытання аб акрэдытацыі тэлеканала «Белсат» яшчэ наперадзе

    Абмеркаванне пытання аб акрэдытацыі тэлеканала "Белсат" яшчэ наперадзе, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 22 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

    На пытанне БелаПАН, ці ўзнімалася на перамовах тэма акрэдытацыі тэлеканала «Белсат» у Беларусі, Вашчыкоўскі адказаў: «Яшчэ не. Гэта яшчэ наперадзе».

    Міністры ўдакладнілі, што пасля размовы з журналістамі яны працягнуць перамовы.

    Як паведамлялася раней, 21 сакавіка, напярэдадні прыезду Вашчыкоўскага ў Мінск, тэлеканал «Белсат» у чацвёрты раз падаў ў МЗС Беларусі пакет дакументаў на акрэдытацыю. Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік канала ў Беларусі Аляксей Мінчонак, гэтым разам «Белсат» просіць МЗС акрэдытаваць сем журналістаў і аператараў. Папярэднія тры разы «Белсат» спрабаваў атрымаць акрэдытацыю для свайго карпункта ў Мінску, і кожны раз МЗС адмаўляла на падставе таго, што супрацоўнікі «Белсата» парушалі заканадаўства, працуючы без акрэдытацыі.

    Ускладаючы 22 сакавіка вянкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў журналістам: Польшча хацела б, каб усе СМІ Беларусі працавалі ў роўных умовах. Ён паведаміў, што пры магчымасці ўзніме праблему тэлеканала «Белсат», які ў чацвёрты раз спрабуе атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі. «СМІ не шкодзяць, а толькі інфармуюць. Як гэтую інфармацыю выкарыстоўваюць, залежыць ужо ад палітыкаў», — сказаў Вашчыкоўскі.

    Спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя «Белсата» размяшчаецца ў Варшаве Тэлеканал тройчы спрабаваў атрымаць акрэдытацыю пры МЗС, але заўжды атрымоўваў адмову. Чацвёртую спробу рэгістрацыі тэлеканал зрабіў акурат 21 сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці