• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная прэса друкуе абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    “Звязда” 16 сакавіка апублікавала “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.  Акрамя ўжо вядомых фігурантаў (кшталту альбома “Прэс-фота Беларусі-2011”), у спісе прысутнічаюць спасылкі на некаторыя сайты, старонкі Вконтакте, Facebook, Twitter, Youtube, а таксама маркі, манеты, брошка і нават сервіз з 21 прадмета.       

    Закон РБ «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» дзейнічае з пачатку 2007 года. Паводле арт. 1 закона, пад паняцце экстрэмізму падпадае не толькі дзейнасць, накіраваная на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу альбо захоп улады неканстытуцыйным шляхам, але і распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай варожасці, прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, арганізацыя і ажыццяўленне масавых беспарадкаў і г.д. Экстрэмісцкія матэрыялы — гэта інфармацыйная прадукцыя, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуе яе, прызначаная для распаўсюду і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

    Паводле арт. 14 Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», копія судовага рашэння аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай накір­оўваецца ў Міністэрства інфармацыі для «ўключэння такой інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які падлягае апублікаванню ў СМІ». Паводле гэтага ж артыкулу, ­змест інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у такі спіс, не разгалошваецца.

    Барацьба з экстрэмізмам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці