• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю пра абарону правоў чалавека ў анлайн-асяроддзі (дакумент)

    СПЧ ААН заклікае ўсе дзяржавы вырашаць праблемы ў сферы бяспекі ў Інтэрнэце ў адпаведнасці з іх міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека і безумоўна асуджае іх парушэнні ў дачыненні да асобаў, якія ажыццяўляюць свае асноўныя свабоды ў Інтэрнэце.

    Ілюстрацыя: rublacklist.net

    Рэзалюцыя была прынятая падчас 32‑й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая 1 ліпеня завяршылася ў Жэневе. Ініцыятарамі выступілі 53 краіны, у тым ліку з постсавецкай прасторы — Латвія, Літва, Эстонія, Грузія, Малдова і Украіна.

    У дакуменце адзначаецца важнасць ажыццяўлення правоў чалавека ў Інтэрнэце, у прыватнасці права на свабоду выказвання меркаванняў, ва ўмовах імклівага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і важнасць умацавання даверу ў Інтэрнэце для рэалізацыі ўсебаковага супрацоўніцтва паміж урадам, грамадзянскай супольнасцю, прыватным сектарам, тэхнічнай супольнасцю і навуковымі коламі.

    Падобныя рэзалюцыі пра правы чалавека ў анлайн-асяроддзі СПЧ ААН ужо прымаў у 2012 і 2014 гадах, але важнасць гэтага дакумента і яго большую будучыню звязваюць з тым, што ў ім зроблены дадатковы акцэнт на інтэрнэт-цэнзуру і падкрэсліваецца важнасць даступнай і адкрытай сеткі Інтэрнэт, а таксама ўтрымліваецца заклік прыцягваць да адказнасці вінаватых у гвалце, пераследзе і іншых парушэннях у дачыненні да людзей, якія свабодна выказваюцца ў Інтэрнэце.

    Рэзалюцыя таксама «безумоўна асуджае» блакаванні і іншыя меры, якія парушаюць свабодны доступ да Інтэрнэту.

    СПЧ пацвярджае важнасць прымянення праваабарончага падыходу ў забеспячэнні і пашырэнні доступу да Інтэрнэту і заклікае ўсе дзяржавы вырашаць праблемы ў сферы бяспекі ў Інтэрнэце ў адпаведнасці з іх міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека для забеспячэння абароны свабоды выказвання меркаванняў, свабоды асацыяцыі, недатыкальнасці прыватнага жыцця і іншых правоў чалавека ў анлайнавым асяроддзі.

    Поўны тэкст Рэзалюцыі чытайце ў дадатку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці