• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дырэктар друкарні кажа пра прымусовае знішчэнне накладу кнігі

     

    Дырэктар прыватнай друкарні «Палікрафт» Фёдар Басько пацвердзіў «Нашай Ніве», што наклад пасмяротнай кнігі Віталя Сіліцкага «Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі» быў знішчаны на загад Мінінфармацыі.

    «Нам сказалі, што калі гэтага не зробім, то тыпаграфію зачыняць», – цытуе дырэктара друкарні nn.by.

    Начальніца ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава заявіла прэс-службе ГА “БАЖ”, што нічога не ведае пра якія-кольвек рашэнні адносна кнігі, і параіла звяртацца ў прыёмную. Там жа скіравалі якраз да Алены Паўлавай.

    Пасмяротную кнігу беларускага палітолага Віталя Сіліцкага выпусціла выдавецтва часопіса “ARCHE” ў кастрычніку 2015 года. Надрукавала яе прыватная друкарня “Палікрафт” накладам 1000 экземпляраў, – піша “Еўрарадыё”. У кнізе параўноўваюцца рэжымы Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі 1990‑х і Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. На вокладцы – выявы абодвух лідараў, Аляксандр Лукашэнка – у форме галоўнакамандуючага.  

    Пра якую-кольвек папярэднюю экспертызу кнігі нідзе не паведамляецца.

    Кнігі пра Аляксандра Лукашэнку не ўпершыню трапляюць у поле зроку дзяржаўных органаў. У 2008 годзе УКДБ па Гродзенскай вобласці спрабавала праз суд дамагчыся прызнання экстрэмісцкімі матэрыяламі кнігі Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета «Выпадковы прэзідэнт» – праўда, безвынікова. У 2013 годзе мытнікі забралі ў грамадскага актывіста Аляксандра Малочкі кнігу Валерыя Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт» – экстрэмізму ў ёй таксама не знайшлі, але кніга да ўладальніка так і не вярнулася.

    Чавусаў: Віталь Сіліцкі пасьмейваўся б з гэтай сытуацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці