• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёў: забраныя шэсць камп’ютараў, два мадэмы і нататнікі Ігара Барысава

    Міліцыя праводзіць праверку на прадмет парушэння артыкула 188 часткі 2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (паклёп) у публікацыі выдання "Наш Магілёў".

    Прыкладна а 9‑й гадзіне раніцы 12 сакавіка ў кватэру Ігара Барысава прыйшлі пяцёра міліцыянтаў. Яны прад’явілі пастанову аб правядзенні агляду памяшкання на падставе праверкі па арт. 188 ч. 2 КК РБ (паклёп).

    Як стала вядома ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, у праваахоўных органаў ёсць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, апублікаваных на сайце газеты «Наш Магілёў», пра тое, што генеральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно. Аднак, паводле міліцыянтаў, крымінальная справа па дадзеным факце пакуль не распачатая, а толькі вядзецца праверка.

    Артыкул 188 КК ч. 2 – паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным, або публічна дэманстраваным творы, або ў сродках масавай інфармацыі. Паводле гэтага артыкула прадугледжваюцца папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, штраф, арышт да 6 месяцаў або абмежаванне волі да трох гадоў.

    А 12:20 агляд памяшкання кватэры Ігара Барысава быў скончаны. Міліцыянты забралі з кватэры для правядзення экспертызы тры камп’ютары, мадэм і нататнікі, не выдаўшы пры гэтым журналісту копію адпаведнага пратакола вынятку.

    Ігар Барысаў распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, што міліцыянты не дазволілі ўдзельнічаць у аглядзе кватэры праваабаронцам, а ўжо адразу з сабой прывялі двух панятых, якіх і ўказвалі ў пратаколе.

    Рэдактар гаворыць, што з гэтай нагоды мае намер накіраваць скаргу на дзеянні міліцыянтаў.

    – Яны заявілі, што паводле факту публікацыі праводзіцца праверка на прадмет парушэння крымінальнага кодэксу, але пакуль крымінальная справа не распачатая. Каля трох гадзін цягнуўся агляд памяшкання, удзел у якім бралі прыведзеныя міліцыянтамі панятыя. Нашых панятых міліцыя не пусціла. Напрыканцы супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што звяжуцца са мною па выніках праверкі маёй камп’ютарнай тэхнікі, – распавёў Ігар Барысаў.

    Сам Барысаў не выключае, што сённяшнія падзеі звязаныя з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў і актывізацыяй сілавых органаў.

    14.00 Між тым, у той жа дзень гісторыя атрымала працяг. Праз 20 хвілін пасля таго, як журналісты і праваабаронцы з’ехалі ад кватэры Ігара Барысава, пачаўся “агляд памяшкання” магілёўскага офіса “Вясны” (закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра). Пра гэта паведаміў ГА “БАЖ” журналіст Алесь Буракоў.

    Паводле яго словаў, “агляд” праводзілі тыя ж міліцыянты, што перад гэтым былі ў Ігара Барысава дома, і на той жа падставе. “Рэч у тым, што Ігар Барысаў працаваў на камп’ютары менавіта ў офісе “Вясны”, і міліцыя пра гэта ведае, – адзначыў Алесь Буракоў. – Выглядае на тое, што таксама хочуць забраць камп’ютарную тэхніку”.

    16.30 Як паведаміў праваабаронца Барыс Бухель, у ходзе агляду памяшкання, дзе месціцца офіса “Вясны”(закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра),  былі таксама забраныя тры камп’ютары і мадэм. Адметна, што агляд памяшкання тут праводзілі тыя ж самыя супрацоўнікі міліцыі, якія раніцай наведалі кватэру Ігара Барысава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці