У Мінску, Віцебску і Гродна пройдуць паказы мультымедыя-работ
Медыярынак постсавецкай прасторы сёння не гатовы трансфармавацца і прыняць праекты, якія не адносяцца да звыклых катэгорый фатаграфіі або дакументальнага кіно, – заяўляюць аўтары.
Жанр мультымедыя, які з’явіўся ў зазоры паміж відэа і фатаграфіяй, па-ранейшаму застаецца, у першую чаргу, формай для эксперыменту і пошуку новых спосабаў перадаць адчуванні, распавесці гісторыю.
Прадстаўленыя работы – персанальныя эксперыменты фатографаў, якія сваімі сіламі і сродкамі выкарыстоўваюць новыя медыя ў пошуках сваёй аўдыторыі і новага гучання праектаў.
Паказы мультымедыя-работ адбудуцца у межах “Месяца фатаграфіі ў Мінску”:
23.10
Арт-прастора «Талстога, 7» (зала «Свежая Рыба»), 18:00
Віцебск, вул. Талстога, 7
Уваход: добраахвотнае ахвяраванне
Даведка: +375 25 913 38 76, veledz@gmail.com
24.10
Лекцыйная зала «ЦЭХа», 15:00
Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16
Уваход: 25 000
25.10
Студыя «Цяпло», 17:00
Гродна, вул. Врублеўскага, 3, офіс 213
Уваход вольны, неабходны папярэдні запіс
Удзельнікі паказаў:
Аляксандр Чарнаўскі
Артур Бондар
Анастасія Тэйлар-Лінд
Анастасія Храловіч
Вольга Інгуразава
Каця Рэпіна
Магда Ракіта
Максім Дандзюк
Максім Сарычаў
Марыя Капаева