• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры

    Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Імя чарговага ўладальніка прэстыжнай узнагароды абвясціла 8 кастрычніка ў Стакгольме сакратар Нобелеўскага камітэта па літаратуры Шведскай акадэміі Сара Даніус.

    Прэмія ўручана Святлане Алексіевіч за «шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечванне пакутаў і мужнасці», адзначыла Даніус.

    Святлана Алексіевіч ужо некалькі гадоў запар узначальвала рэйтынгі найбуйнейшых букмекерскіх кантор Еўропы як найбольш верагодная ўладальніца прэміі. Паводле рэкамендацыі Шведскага ПЕН-цэнтра яна намінавалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры з 2002 года за цыкл твораў «Галасы Утопіі» (цыкл завяршыўся ў 2013 годзе кнігай «Час сэканд-хэнд», усяго ў яго ўвайшло шэсць кніг, сярод якіх «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя смерцю», «Апошнія сведкі» і «Чарнобыльская малітва»).

    За свае літаратурныя работы Алексіевіч шмат разоў была ўдастоена розных узнагарод. Толькі за апошнія пяць гадоў ёй прысуджалі Літаратурную прэмію Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Ангелус» (Польшча, 2011), Прэмію міру саюза нямецкага кнігагандлю (Германія, 2013), Прэмію Медычы (Францыя, 2013), прэмію «Пяро Свабоды» (Польшча, 2013), прыз чытацкіх сімпатый літпрэміі «Вялікая кніга» (Расія, 2014), двойчы — прэмію Рышарда Капусцінскага (Польшча, 2011 і 2014 гады). Алексіевіч носіць званне афіцэра ганаровага ордэна мастацтваў і літаратуры Французскай Рэспублікі.

    Варта адзначыць, што ў сярэдзіне сакавіка 2015 года Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у ЗША сумесна з нью-ёркскім выдавецтвам Juli­ette намінаваў на суісканне Нобелеўскай прэміі па літаратуры паэта Уладзіміра Някляева — «за адданае служэнне свайму народу ў імя свабоды».

    Шведская акадэмія, якой даверана вызначаць пераможца Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры, сёлета атрымала 259 прапаноў з імёнамі 198 намінантаў. Сярод іх 36 чалавек намінаваліся ўпершыню.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці