• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску знішчылі графіці, якое было сімвалам незалежнай журналістыкі

     

    Знакамітае графіці "з птушкамі і клеткамі" зафарбавалі: замест трох клетак, з якіх вырываліся на волю зробленыя з газеты птушкі, цяпер тры няроўныя шэрыя квадраты.

    Відавочна, што графіці зафарбавалі знарок, і не з нейкіх эстэтычных меркаванняў. Гаварыць пра добраўпарадкаванне даўно закінутага будынка раённага дома культуры не выпадае: ён зачынены на рамонт ужо некалькі гадоў, тут дзе-нідзе няма вокнаў, даўно не фарбаваныя сцены – у разводах і плямах, і графіці «з птушкамі і клеткамі» было хоць нейкай аздобай гэтага панылага кутка.

    Дарэчы, яшчэ адно графіці засталося некранутым – з дзяўчынкай, якой спадар росту «дзядзі Сцёпы-міліцыянера» дорыць паветраны шарык (на фота ніжэй).

    Верагодна, мясцовы райаддзел міліцыі і меў нейкае дачыненне да зафарбоўкі клетак і птушак, зробленых з газеты. Бо праз гэты малюнак і супрацоўнік Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Аляксандр Рыбакоў, і суддзі Чыгуначнага райсуду займелі шырокую вядомасць – за тое, што расцанілі фотасесію на фоне графіці «з птушкамі і клеткамі» як несанкцыянаваную акцыю віцебскіх журналістаў і актывістаў.

    5 лістапада мінулага года, калі па ўсім свеце праходзілі акцыі салідарнасці “Станем за журналістыку”, што  ладзяцца з ініцыятывы Міжнароднай Фэдэрацыі Журналістаў (МФЖ) і прысвячаюцца барацьбе журналістаў за свае правы, віцебскія сябры ГА «БАЖ» размясцілі ў Фэйсбуку здымкі са сваёй фотасесіі-перформансу. Яны прыйшлі фатаграфавацца з папяровымі клеткамі і птушкамі-арыгамі, зробленымі з газеты. Ідэя фотасесіі заключалася ў тым, каб працягнуць узнятую мастаком-графіцістам тэму.

    Журналісты сфатаграфаваліся, “выпускаючы” за папяровыя краты вольных газетных птушак. А напрыканцы перформансу былі ўшчэнт разарваныя і самі клеткі.

    Праз два тыдні ўдзельнікаў фотасесіі адшукала міліцыя. На кожнага склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі – так расцаніў фотасесію маёр міліцыі Аляксандр Рыбакоў. А крыху пазней суд Чыгуначнага раёна Віцебска (суддзі Алена Цыганкова і Дзяніс Губанаў) пакараў журналістаў і актывістаў.  Нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі штрафы атрымалі журналісты Зміцер Казакевіч, Алена Сцяпанава, Кастусь Мардзвінцаў — па 20 базавых велічыняў кожны, Алену Шабуню пакаралі штрафам у 18 базавых велічынь, каардынатарку аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяну Севярынец і праваабаронцу Паўла Левінава аштрафавалі на 25 базавых велічыняў кожны.  Выпадковы мінак Пётр Берлінаў, які далучыўся да фотасесіі выпадкова, увогуле быў асуджаны на трое сутак арышту.

    Справы за фатаграфаванне «з птушкамі і клеткамі» набылі шырокі грамадскі рэзананс, у тым ліку міжнародны. «Еўрапейская федэрацыя журналістаў» (IFJ) і ГА «БАЖ» выступілі з адкрытым лістом у падтрымку ўдзельнікаў фотасесіі. А прадстаўнікі IFJ правялі акцыю салідарнасці з віцебскімі калегамі — паўтарылі іх фотасесію ў Брусэлі, трымаючы ў руках папяровыя птушкі і клеткі, а таксама шыльдачкі з надпісам «Хіба гэта злачынства?» У інтэрнэце пачалося абмеркаванне: ці насамрэч на фотасесію ў грамадскім месцы патрэбны дазвол мясцовых уладаў — як на пікет ці мітынг, або гэта выдумка віцебскай міліцыі, даўно «неабыякавай» да незалежных журналістаў.

    Праваабаронца Павел Левінаў, таксама пакараны штрафам удзельнік фотасесіі, пачаў пісаць скаргі на рашэнні судоў, а таксама заявы ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну. Ен вырашыў паэксперыментаваць: афіцыйна папрасіць дазволу на фотасесію-перформанс каля графіці.

    Урэшце ў раённай адміністрацыі мусілі пагадзіцца, што перформанс – гэта акт мастацкай творчасці, які не падпадае пад дзеянне закона аб масавых мерапрыемствах, паволе якога ва ўладаў трэба прасіць дазволу. 

    Некалькі віцебскіх журналістаў і актывістаў зноў сабраліся каля будынка з графіці на пачатку верасня. Фотасесія гэтым разам праходзіла пад пільным назіраннем маёра Аляксандра Рыбакова, які з прыпаркаванай побач машыны таксама здымаў удзельнікаў – на відэакамеру.

    Але ў 2014 годзе ніхто і падумаць не мог, што графіці «з птушкамі і клеткамі» будзе прызнана шкодным або небяспечным толькі за тое, што на яго фоне можна сфатаграфавацца. Цяпер яго няма. Толькі праз шэрую фарбу ўсё адно праступаюць абрысы клетак і птушак – як згадка пра забароненае памкненне да волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці