• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотакарэспандэнта ««Комсомольской правды» в Белоруссии» затрымалі і адпусцілі

    Інфармацыя пра інцыдэнт, які адбыўся на ўчастку №704 (Партызанская выбарчая акруга, г. Мінск), прагучала на прэс-канферэнцыі Цэнтравыбаркама 23 верасня ад журналісткі гэтага выдання Ірыны Козлік.

    Паводле журналісткі, міліцыянт (супрацоўнік крымінальнага вышуку) затрымаў яе калегу Дзмітрыя Ласько пасля таго, як той адмовіўся выдаліць зробленыя на ўчастку фотаздымкі.

    “Выбарчы кодэкс дае журналістам такое права (здымаць на выбарчым участку — заўв. рэд), – адказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. – Але тут, напэўна, пытанне трэба разгледзець на месцы. Таму што і журналісты павінны паводзіць сябе карэктна. І трэба разабрацца, што і як ён здымаў і што выклікала незадаволенасць у выбаршчыкаў альбо ў сябраў выбарчай камісіі. Я пазначу гэта. Будзем разбірацца.”

    Як паведамілі ГА “БАЖ” супрацоўнікі «Комсомолки», Дзмітрыя Ласько адпусцілі адразу ж, як толькі пытанне пра яго затрыманне прагучала на прэс-канферэнцыі ЦВК.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці