• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За парушэнне выбарчага заканадаўства старшыню БТ фактычна не пакаралі

    Праграма “Клуб рэдактараў” з удзелам старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі была запісаная 11 верасня. У праграме абмяркоўвалася выбарчая кампанія, кандыдаты і іх праграмы. Аднак ад 10 верасня ён з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і паводле Выбарчага кодэксу Генадзь Давыдзька не меў на гэта права.

    Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, яны атрымалі скаргу ў сувязі з парушэннем Генадзем Давыдзькам выбарчага заканадаўства і адрэагавалі на гэта.

    Ярмошына: “Зарэгістраваны ён быў у якасці даверанай асобы 10 верасня, а запіс праграмы адбываўся 11 верасня – на наступны дзень. Генадзю Браніслававічу было зробленае мной строгае папярэджанне. Лічыце, што гэта было персанальнае папярэджанне старшыні Цэнтральнай камісіі”.

    Тым не менш, у Выбарчым кодэксе не прапісана такое пакаранне за парушэнне выбарчага заканадаўства, як “персанальнае папярэджанне старшыні Цэнтральнай камісіі”. У дакуменце сказана, што за здзейсненае даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты парушэнне выносіцца папярэджанне самому кандыдату. І што калі такіх папярэджанні будзе два, то кандыдата могуць зняць з выбараў.

    З заўвагай Еўрарадыё, што накладзенае на Генадзя Давыдзьку пакаранне не прадугледжваецца Выбарчым кодэксам Лідзія Ярмошына пагаджаецца, але не больш за тое.

    Ярмошына: “Няма ў Кодэксе такога. Гэта – прафілактычная мера ўздзеяння. А вам трэба, каб я яго падвергла расстрэлу за гэта?”

    “Клуб рэдактараў” з удзелам Генадзя Давыдзькі выйшаў у эфір канала БТ‑1 13 верасня. Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец звярнуў увагу, што паводле выбарчага заканадаўства “журналістам, службовым асобам сродкаў масавай інфармацыі забараняецца весці тэле- і радыёпраграмы, удзельнічаць у асвятленні выбараў праз сродкі масавай інфармацыі, калі названыя асобы з’яўляюцца кандыдатамі ў прэзідэнты альбо іх даверанымі асобамі”.

    Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў інтэрв’ю Еўрарадыё сказаў, што ніякіх парушэнняў не было. Маўляў, калі праграма запісвалася, то ў яго на руках яшчэ не было мандата даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці