“Рэспубліка” выправіла парушэнні, за якія папярэдзілі недзяржаўныя СМІ
2 сакавіка 2015
У свежым выпуску выдання рэдакцыя прапісала выходныя дадзеныя, як таго патрабуе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля вынясення папярэджання двум недзяржаўным газетам “Intex-press” і “Ганцавіцкі час” за скарачэнне назвы: «Міністэрства інфармацыі РБ» замест поўнай “…Рэспублікі Беларусь”, Еўрарадыё прагледзела дзяржаўную прэсу на наяўнасць такіх жа парушэнняў. Скарачэнні мы знайшлі ў двух часопісах “Вожык” і “Качели”, а таксама ў газетах “Рэспубліка” і “Наш край”.
Рэпартаж Еўрарадыё з’явіўся ўчора, 2 сакавіка, а сёння, у свежым нумары “Рэспубліка” ўжо выправіла парушэнні. Ці атрымала газета папярэджанне па прыкладзе недзяржаўных газет, пакуль невядома.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы
01.08.2024
Беларускія YouTube-каналы, якія сабралі больш за ўсё праглядаў відэа: вывучаем спіс
08.07.2024
ДзяржСМІ: Кватэру незалежнага журналіста адбяруць, каб «кампенсаваць урон ад санкцый»
21.05.2024
Дзмітрый Семчанка ўжо другі дзень народзінаў сустракае за кратамі
28.08.2024