• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія журналісты абскардзілі буйныя штрафы

    17 красакавіка журналісты-фрылансеры з Гомеля, сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі накіравалі касацыйныя скаргі ў абласны суд. Яны аспрэчваюць пастановы суддзі суда Цэнтральнага раёна Гомеля Аляксея Піскунова, які пакараў іх буйнымі штрафамі за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”.

    15 красавіка суд прызнаў абоіх журналістаў вінаватымі па арт. 22.9 КаАП ч. 2 (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і аштрафаў на 7,5 мільёнаў рублёў кожнага (па 35 базавых велічыняў).

    “Будучы неакрэдытаванымі ў якасці журналістаў замежнага СМІ, незаконна вырабілі інфармацыйны матэрыял пра наведванне Гомеля прадстаўніком Управы вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі Жан-Івам Бушардзі», які пасля быў прадэманстраваны польскім тэлеканалам “Белсат”, – да такой высновы прыйшоў раённы суддзя, прысудзіўшы па 7,5 мільёнаў рублёў штрафу кожнаму журналісту.

    На пачатку пасяджэння фрылансер Жукоўскі на знак пратэсту надзеў на рот павязку і адмовіўся даваць тлумачэнні ды адказваць на пытанні судздзі, бо ён не задаволіў хадайніцтва Жукоўскага, каб яго інтарэсы як чальца ГА «БАЖ» падчас разгляду справы прадстаўляў сябра арганізацыі, юрыст Леанід Судаленка. Таксама суддзя не дазволіў журналісту скарыстацца паслугамі бясплатнага дзяржаўнага адваката.  

    Юрыст Леанід Судаленка, які дапамагае журналістам абскарджваць штрафы, кажа, што суддзя ў абодвых выпадках узяў на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах. А спадара Жукоўскага суддзя пазбавіў яшчэ і права на абарону.

    “Карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі можа падлягаюць пэўным абмежаванням, аднак яны павінны быць не толькі прадугледжаны законам, але і з’яўляцца неабходнымі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Абмяжоўваючы правы журналістаў, суд не змог прадэманстраваць, для дасягнення якой з пералічаных мэтаў ён прыцягвае да адказнасці незалежных журналістаў”, — падкрэсліў юрыст.

    Сёлета фрылансера Кастуся Жукоўскага ўжо сёмы раз пакаралі штрафам за супрацу з «Белсатам». Пасля суду на знак пратэсту Кастусь Жукоўскі зашыў сабе рот.

    Гомельскіх фрылансераў аштрафавалі на 35 базавых велічынь кожнага

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці