Бабруйскі блогер змагаецца за сына
12 красавіка вядомы бабруйскі блогер Алег Жалноў разам з жонкай пабываў на прыёме ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Алег Жалноў спрабуе дамагчыся змякчэння пакарання або адмены прысуда сыну Аляксею.
Па словах блогера, зыходзячы са зместу гутаркі, разлічваць на замену пакарання на “хатнюю хімію”, каб у яго сына была магчымасць пражываць з сям’ёй, пакуль не выпадае.
Алег Жалноў мае намер і надалей працягваць дамагацца вызвалення сына і сачыць, каб да Аляксея не ўжываліся незаконныя меры ўздзеяння. Блогер лічыць, што яго сын быў незаконна асуджаны па непраўдзівых паказаннях супрацоўніка міліцыі.
Нагадаем, Аляксею Жалнову прысудзілі тры гады абмежавання волі за тое, што ён 4 верасня 2013 г. нібыта ўдарыў па твары аднаго з міліцыянтаў. Між тым, у той дзень ён праводзіў відэазапіс, фіксаваў размову яго бацькі з супрацоўнікамі бабруйскай ДАІ.
Да работнікаў міліцыі Жалновы звярнуліся з просьбай прыняць у іх заяву з нагоды парушэння ПДР (правілаў дарожнага руху) іншымі супрацоўнікамі МУС, якія няправільна запаркаваліся на тратуары. Блогер лічыць, што такім чынам (гэтым прысудам) праваахоўнікі адпомсцілі за яго выкрыццё правапарушэнняў з боку людей у пагонах.