• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На пажары ў Гомелі на журналістаў напалі ахоўнікі з кіямі і лаянкай

    У Гомелі 12 красавіка гарэла прадпрыемства па выпуску шпалераў – ААТ “Фокс”, якое месціцца ў цэнтральнай частцы горада. Наваколле засцілала дымам, над дахам выбівалася адкрытае полымя.

    Журналісты здымалі пажар на фота і відэа праз металічную агароджу.

    “Нечакана на нас накінуліся ахоўнікі ААТ “Фокс” – з  палкамі і нецэнзурнай лаянкай.  Яны сталі закрываць з унутранага боку агароджы пажар ад журналістаў разгорнутымі шпалерамі і кідаць кіёчкамі. Маўляў, гэта прыватная ўласнасць, пайшлі прэч. Мінакі, што назіралі за пажарам, абураліся з воклічамі: “Свабоду прэсе!””, – распавяла відавочца падзеяў, карэспандэнтка БелаПАН Алена Германовіч.

    Нягледзячы на агрэсіўнасць аховы, журналісты здолелі зафіксаваць падзею на фота і відэа.

    Гэта ўжо не першы пажар на фабрыцы – папярэдні адбыўся 24 лістапада 2011 года. Супрацоўнікам рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сытуацый даводзілася адначасова і тушыць полымя, і эвакуяваць гатовую прадукцыю прадпрыемства.

    Нагадаем, што 7 красавіка ў Стоўбцах (Мінская вобл.) нервовую рэакцыю на журналістаў выказала таксама ахова філіі Мінскага маторнага завода. Тады незалежную журналістку Ганну Нежавец і аператара Аляксандра Масальскага змусілі пісаць тлумачальную, хаця яны нават не знаходзіліся на тэрыторыі завода. У той жа дзень ахоўнік рынку ў Слуцку выклікаў на журналістаў міліцыю, зрэагаваўшы такім чынам на з’яўленне камеры.

    Дзе можна паглядзець спіс установаў, здымаць якія журналістам без спецыяльнага дазволу забаронена?

    Фотофакт. Охрана фабрики не давала журналистам снимать пожар, закрывая обзор обоями

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці