• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі знайшло «прыкметы праяваў экстрэмізму» на двух сайтах

    Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў, назваў якіх не агучвае.

    “На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якое ўступіла ў законную сілу 18 жніўня 2015 года, аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі і, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі 19 жніўня 2015 года, прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да двух інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якіх распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, якая змяшчае прыкметы праявы экстрэмізму ў частцы распальвання расавай, сацыяльнай і рэлігійнай варожасці”.

    Такое паведамленне з’явілася 21 жніўня на сайце Міністэрства інфармацыі.   

    30 чэрвеня міністр Лілія Ананіч паведаміла, што ў 2015 годзе яе ведамства блакавала 26 рэсурсаў. Да двух з іх – hata.by і kyky.org – доступ быў адноўлены.

    А ў лютым г.г.  БелТА са спасылкай на міністра паведаміла, што больш за 100 матэрыялаў разгледжаныя рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармпрадукцыі на экстрэмізм. А ў 25‑і з іх “былі прыкметы, якія падпадаюць пад пазіцыі “экстрэмізм, прапаганда ідэй нацызму, расавай, рэлігійнай нецярпімасці” ці “літаратура, якая магла б выкарыстоўвацца ў тэрарыстычных мэтах”.  

    У снежні 2014 г. улады ў тэрміновым парадку ўнеслі змены ў закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, датычныя, у першую чаргу, анлайн-рэсурсаў. Ніжняя палата Нацыянальнага сходу ўхваліла іх адразу ў двух чытаннях 17 снежня, верхняя зацвердзіла 18 снежня, а прэзідэнт падпісаў абноўлены закон 20 снежня. У сілу ён уступіў з 1 студзеня 2015 г. Згодна з гэтым дакументам Міністэрства інфармацыі атрымала права блакаваць доступ да анлайн-рэсурсаў нават без рашэння суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці