• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ выступіла з заявай у абарону беларускіх фрылансераў

    Дэлегаты Штогадовага сходу Еўрапейскай федэрацыі журналістаў адзінагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансераў.

    ЕФЖ выказала салідарнасць з журналістамі-фрылансерамі Беларусі і падтрымку ГА «БАЖ» у змаганні за роўнасць правоў усіх журналістаў.

    Арганізацыя заклікала беларускія ўлады неадкладна спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, і адмовіцца ад практыкі прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.

    Акрамя таго, ЕФЖ заклікала інстытуцыі Савета Еўропы, АБСЕ і Еўрапейскага Саюза звярнуць увагу на парушэнні свабоды слова ў Беларусі, звязаныя з дзейнасцю журналістаў-фрылансераў, і зрабіць крокі для выпраўлення сітуацыі.

    Заяву (поўны тэкст даступны ў PDF) прадставілі дэлегатам дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы і сябра Рады ГА “БАЖ”, каардынатар кампаніі “За фрыланс” Андрусь Клікуноў.

    Спадарыня Рамашэўская рэкамендавала заяву да прыняцця ад імя Кіруючага камітэта ЕФЖ, сябрам якога яна з’яўляецца. У сваёй прамове яна распавяла пра апошнія суды над фрыланс-журналістамі Вольгай Чайчыц і Сяргеем Краўчуком. Прамоўца падкрэсліла, што беларускія ўлады груба парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі на свабодны збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці