• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфармацыі вынесла 22 папярэджанні за скарачэнне “РБ” і “падобныя парушэнні”

    Пра гэта 28 красавіка ў Вярхоўным судзе заявіла кіраўніца Упраўлення прававой і кадравай працы міністэрства Вікторыя Мялешка. У спісе пакараных выданняў ёсць “Вечерний Могилёв”, “Чырвоная зорка” і іншыя, але “Рэспубліка” адсутнічае.

    Па словах Вікторыі Мялешка, у межах кантролю за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі ў 2014 годзе вынесла 22 пісьмовыя папярэджанні беларускім СМІ за скарачэнні альбо неўказанне органа рэгістрацыі ў выходных дадзеных.

    Як стала вядома прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, у спісе папярэджаных выданняў, апроч раней агучаных “Газеты Слонімскай”, “Intex-Press”, “Ганцавіцкага часу”, “Борисовских новостей”, “Рекламного Боржоми”, “Новага часу”, “Вожыка” і “Нашага краю”, фігуруюць таксама “Чырвоная зорка”, “На досуге”, “Хлебопёк”,“Вечерний Могилёв” і іншыя.

    Разам з тым, як адзначыла чыноўніца, папярэджанне дзяржаўнай газеце “Рэспубліка”, у якой многія журналісты таксама заўважылі падобныя парушэнні, міністэрства не выносіла і выносіць не будзе. Па словах Мялешка, гэта звязана з тым, што рэдакцыя “Рэспублікі” сама выправіла парушэнне.

    – Мы лічым, што розгалас, які атрымала вынясенне пісьмовых папярэджанняў у журналісцкім асяроддзі, у будучым паспрыяе таму, каб рэдакцыі не дапускалі падобных парушэнняў, – дадала Вікторыя Мялешка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці