Гродзенскія сябры ГА “БАЖ” – сярод аўтараў “Новага Замку”
У Гродне прадставілі чацвёрты нумар часопіса “Новы Замак”, што выдае абласное аддзяленне Саюза Беларускіх пісьменнікаў.
Сярод аўтараў альманаха – мноства сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а таксама супрацоўнікаў незалежных СМІ.
Складальнікам нумару быў гродзенскі журналіст, сталы аўтар “Радыё Свабода” Сяргей Астраўцоў. Цікавыя апавяданні прадставілі гродзенскі публіцыст Віктар Сазонаў і намеснік рэдактара “Газеты Слонімскай” Мікола Канановіч.
Больш за траціну нумара складаюць артыкулы Сяргея Астраўцова, што публікваліся на сайце “Радыё Свабода”. Артыкулы прысвячаюцца калегам па гродзенскай філіі ГА “БАЖ”: вялікая публікацыя пра кнігі публіцыста і аўтара “Беларускага Радыё Рацыя” Уладзіміра Хільмановіча, а таксама нататкі пра журналіста і публіцыста Віктара Сазонава.
Часопіс прэзентавалі 25 сакавіка ў часе ўрачыстасці з нагоды 70-гадовага юбілея гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.