• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежная журналістка накіравала скаргу на міліцыянтаў пракурору Магілёва

    Магілёўская журналістка Аліна Скрабунова накірава скаргу на дзеянні службовых асобаў Ленінскага РАУС Магілёва і УУС Магілёўскай вобласці пракурору горада.

    У скарзе журналістка распавядае пра шматлікія парушэнні беларускага заканадаўства, дапушчаныя пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да яе старшым інспектарам ААПП Ленінскага РАУС Магілёва маёрам А. Сініцкім, што мелі месца на погляд журналісткі.

    Аліна Скрабунова просіць пракурора правесці расследаванне ўказаных ёй у скарзе фактаў і прыцягнуць да адказнасці маёра А. Сініцкага. Таксама журналістка звяртаецца да пракурора з просьбай абавязаць падпалкоўніка Д. Паркава здаць пісьмовы залік па рускай мове на дакладнасць і яснасць выказвання сваіх думак, у сувязі са стылістычна непісьменным рапартам міліцыянта.

    27 ліпеня суддзя Ленінскага раёна Магілёва Алена Волкава спыніла вытворчасць па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да Аліны Скрабуновай у сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Журналістку спрабавалі  абвінаваціць у парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы Аліны Скрабуновай, таксама адзначае шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў афармленні дакументаў міліцыянтамі. Ён не выключае, што з гэтай прычыны суд і вырашыў “спусціць справу на тармазах”, дачакаўшыся заканчэння тэрміну даўніны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці