• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справу Аліны Скрабуновай закрылі (Абноўлена)

    Суддзя Ленінскага раёна г. Магілёва Алена Волкава спыніла вытворчасць па справе Аліны Скрабуновай, бо скончыўся тэрмін прыцягнення яе да адказнасці. 

    Журналістку звінавачвалі ў парушэнні часткі 2 арт. 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Першыя судовыя пасяджэнні адбыліся 23 і 24 ліпеня, і абодва разы суддзя задавальняла хадайніцтвы журналісткі пра перанос слуханняў. Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які меў магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы, кажа пра шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў афармленні дакументаў міліцыянтамі Ленінскага РАУС . Ён не выключае, што з гэтай прычыны суд і вырашыў «спусціць справу на тармазах», дачакаўшыся заканчэння тэрміну яе даўніны.    

    Справу завялі на падставе сюжэту пра магілёўскі завод “Строммашына”, што выйшаў на тэлеканале «Белсат» 26 мая.

    Агульная сума штрафаў журналістам паводле арт. 22.9 КаАП на сёння складае на сёння 133 млн 280 тыс. рублёў (больш за 8 тыс. еўра).

    У чаканні судоў знаходзіцца яшчэ шэраг журналістаў, на якіх складзеныя пратаколы па 22.9 КаАП: у прыватнасці, Алесь Ляўчук, Таццяна Смоткіна, Алесь Дзянісаў, Алесь Кіркевіч, Аліна Літвінчук, Ігар Барысаў. 

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці