• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэст: крымінальная справа за паклёп на кіраўніка дзяржавы

    Следчы камітэт распачаў справу паводле ч. 1 арт. 367 КК РБ у дачыненні да 63-гадовага жыхара Брэста Міхаіла Лукашэвіча.

    Фота «Еўрарадыё»

    Як паведамляе сайт spring96.org, справу ўзбудзілі яшчэ 29 снежня 2014 года за “палітычны блог”, які мужчына больш за 10 гадоў вёў на ўласным плоце і сценах гаража па вул. Ясеніна ў Брэсце. Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях Лукашэвіча ёсць склад злачынства – «выказванні крытычнага характару, выражаныя ў форме паклёпу ў дачыненні да ўладаў, сілавых структур і Прэзідэнта РБ». Які менавіта надпіс следчыя палічылі паклёпам на кіраўніка краіны, пакуль невядома.

    Сам Лукашэвіч ад удзелу ў следчых дзеяннях адмаўляецца, за што аднойчы ўжо быў затрыманы і правёў пэўны час пад вартай. У яго доме ўжо быў ператрус, у часе якога ў яго забралі фарбу і пэндзлікі. Лукашэвіч не ідзе на кантакт з журналістамі, але звярнуўся па дапамогу да праваабаронцаў – у прыватнасці, брэсцкага юрыста Уладзіміра Малея.

    Апошні мяркуе, што да суда па “крымінальным артыкуле” наўрадці дойдзе – “хутчэй за ўсё, правядуць псіхіятрычную экспертызу, прызнаюць Лукашэвіча псіхічна хворым і адправяць на прымусовае лячэнне тэрмінам на два гады”.

    Сам плот пакуль застаецца некранутым.

    Папярэдні раз справа аб дыфамацыі ў Беларусі заводзілася ўлетку 2014 года ў дачыненні да 68-гадовай грамадскай актывісткі Кацярыны Садоўскай за “знявагу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Справу закрылі ў ліпені таго ж года – спн. Садоўская прызнала сваю віну і трапіла пад амністыю яшчэ да суда.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці