• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская журналістка звярнулася ў Камітэт ААН

    Гомельская журналістка, сябра ГА “БАЖ” Наталля Крывашэй накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з прычыны парушэння яе права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

    “За 2015 год раённыя суды Гомельскай вобласці штрафавалі мяне чатыры разы за так званы “выраб прадукцыі СМІ” без акрэдытацыі для беларускамоўнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.  Двойчы гэта рабіў суд Цэнтральнага раёну, а таксама суды Буда-Кашалёўскага і Рагачоўскага раёнаў. Агулам сума штрафаў склала 24,3 мільёна рублёў. Усе гэтыя спагнанні я пералічыла ў скарзе. І, паколькі  ўнутры Беларусі я выкарыстала ўсе магчымыя ступені судовай абароны (пісала нават у пракуратуру, але безвынікова), то і вырашыла абараняць свае правы на міжнародным узроўні”, – кажа  Наталля.

    Інтарэсы Наталлі Крывашэй у Камітэце ААН прадстаўляе юрыст, сябра ГА “БАЖ” Леанід Судаленка. Ён зазначае, што справа фрылансера выявіла шэраг супярэчнасцяў паміж нацыянальным заканадаўствам і ратыфікаванымі міжнароднымі дамовамі Беларусі, бо нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць права на збор і распаўсюд інфармацыі.

    “У мяне няма сумневу ў тым, што ў справе Наталлі Крывашэй міжнародныя эксперты  знойдуць парушэнне яе права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Міліцыя, якая складае адміністрацыйныя пратаколы, і суды, якія выносяць  астранамічныя штрафы, нічога не кажуць наконт праўдзівасці  пададзеных фрылансерам матэрыялаў, а толькі цвердзяць, што збіраць і распаўсюджваць інфамацыю забаронена”, – лічыць юрыст.

    Раней падобныя скаргі накіравалі ў Камітэт ААН яшчэ два гомельскія журналісты-фрылансеры – Мікола Бянько і Кастусь Жукоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці