• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Народная воля” – сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду “Index on Censorship”

    Конкурс “Свабода слова” міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship Freedom of Expression Awards) узнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.

    У апублікаваным лонг-лісце прэтэндэнтаў у намінацыі “Журналістыка” – беларуская недзяржаўная газета “Народная воля”. Разам з ёй там фігуруюць французскі часопіс “Char­lie Heb­do”, азербайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава і іншыя вядомыя журналісты і медыяпраекты.   

    Вынікі конкурса маюць абвесціць 19 студзеня 2016 года, а цырымонія ўзнагароджання запланаваная на красавік.

    З Беларусі ў лонг-лісце фігуруе таксама Беларускі свабодны тэатр (у намінацыі “Мастацтва”).

    Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці – свабода слова, у чатырох катэгорыях:

    • Прававая абарона,
    • Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,
    • Журналістыка,
    • Мастацтва.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці