Vox populi адпачывае
Маё захапленьне «Рэзанансам» і маналёгамі Яўгена Новікава жонка некалі лічыла праявай нездаровага інтарэсу, покуль мне не ўдалося ёй патлумачыць, што гляджу я іх з мэтай зразумець, як такія мэдыяпрадукты вырабляюцца.
Вось і на гэты раз, задаўшыся пытаньнем: «цікава, а паводле якой мадэлі выбудоўваецца камунікацыя зь беларускімі гледачамі?», я вырашыў паглядзець самую рэпрэзэнтатыўную праграму БТ «В центре внимания» (
І аказалася, што адказ ляжыць на паверхні. Мадэль, ужываную стваральнікамі праграмы, можна адназначна ахарактарызаваць як камунікацыю «зьверху — уніз», у якой эфэкт вэртыкальнасьці ўзмацняецца адсутнасьцю
Адметнасьцю гэтай мадэлі зь’яўляецца таксама і надзвычай спэцыфічная роля журналіста-вядоўцы, паводле якой са сьціплага мэдыюма меркаваньняў іншых людзей той ператвараецца ў галоўнага камуніканта, адзіна праўдзівую крыніцу інфармацыі дый камэнтатара, аўтарытэтнасьць заяваў якога ня можа быць аспрэчаная.
Прычым цікава тое, што камэнтатар настолькі моцна дамінуе над зьместам праграмы, што нават кароткія
Але зьвернемся да самой праграмы. Напрыканцы першага сюжэта, прысьвечанага прэзыдэнцкім выбарам ва Ўкраіне, — даволі працяглы камэнтар вядоўцы, аднак датычна не выбараў ва Ўкраіне, а будучых мясцовых выбараў у Беларусі ды ўдзелу ў іх апазыцыі. Здавалася б, гутарка вартая асасблівай увагі.
Камэнтар вядоўцы спн. Доўгай, аднак, выключае такую мажлівасьць з прычыны мізэрнасьці самой тэмы. «Оппозиционные партии, — цьвердзіць яна, —
Пра саму апазыцыю, прадстаўнікі якой маглі б патлумачыць, чаму яна так паводзіцца і чаму «агитация, борьба за депутатские мандаты» для яе «вторичное и ненужное», гаворкі ня йдзе. Няма сумневу, што у іншых грамадзтвах такі дзіўны фэномэн яўна зацікавіў бы ўсюдыісныя мэдыі. А паколькі ён не зацікавіў БТ, то зазначым, што «рэдагаваньне», рэдукаваньне і прымітывізацыя самой рэчаіснасьці — яшчэ адна адметнасьць вэртыкальнай мадэлі камунікацыі.
А вось і сюжэт на папулярную тэму «Белорусский интернет защищён», які, здавалася б, мусіць абвергнуць маю тэзу адносна рэдукаваньня ўсіх складанасьцяў нашага жыцьця да просьценькай агіткі. Бо ў гэтым сюжэце прысутнічае і прамаўляе цэлы парад экспэртаў.
Аднак адна маленькая дэталь дужа кідаецца ў вочы: экспэрты ў адзін голас і надзвычай станоўча ацанілі розныя бакі ўказа, датычнага рэгуляваньня Інтэрнэту, своечасовасьць якога, да таго ж, падкрэсьліў і наступны сюжэт з характэрнай назвай «Киберугроза наступает».
І хоць падчас прагляду праграмы на экране можна ўбачыць самыя розныя твары, як саміх журналістаў, так і розных службовых асобаў ды экспэртаў, увесь час вас не пакідае ўражаньне: чагосьці усё ж не хапае.
Ну, канечне ж! Ня проста не хапае, а адсутнічае нязмушаная, жывая і не прэпараваная камунікацыя, у якой адбывалася б сутыкненьне розных пазыцыяў, а права ацэнкі рэчаіснасьці ды розных падзеяў належала б таксама і тэлегледачам.
Але гэта была б ужо іншая мадэль камунікацыі.