• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Крычаве журналісты абмеркавалі працоўныя пытанні з юрыстам ГА «БАЖ»

    Сябры ГА "БАЖ", супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Вольны горад” зладзілі сустрэчу з юрыстам Аляксандрам Жуком.

    Журналістаў найперш цікавілі пытанні працы журналістаў-фрылансераў, прававы статус якіх у Беларусі дагэтуль не вызначаны, юрыдычных магчымасцяў не стаць «дармаедам», алгарытму паводзінаў журналістаў, калі чыноўнікі не выконваюць  закон “Аб зваротах грамадзян”, асаблівасці кантрактнай сістэмы ў Беларусі ды іншае.

    Сябра ГА «БАЖ», эканамічны аглядальнік газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій пацікавіўся ў юрыста, ці абавязаныя чыноўнікі на пытанні, якім былі зададзеныя падчас “прамой” ці “гарачай лініі”, адказваць у пісьмовай форме. Бо часта “тэлефонныя размовы” не лічаць зваротам грамадзян, на які патрэбен пісьмовы адказ. Пракуратура, куды журналіст скардзіцца, звычайна пачынае  абараняць чыноўніка, маўляў, вы атрымалі падчас тэлефоннай размовы “поўны адказ па сутнасці пастаўленых пытанняў”.

    Аляксандр Жук, улічваючы беларускую спецыфіку, параіў журналісту дубляваць “тэлефонныя размовы” пісьмовым зваротам.

    Журналістаў таксама цікавіла пытанне наконт падаткаў паводле дэкрэта аб “дармаедах”.  Юрыст падрабязна пералічыў катэгорыі людзей, якія не падпадаюць пад дэкрэт. Да слова, па гэтай тэме адбылася даволі гарачая дыскусія.

    Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў папрасіў перадаць кіраўніцтву БАЖ пажаданне ад суполкі садзейнічаць у рэгістрацыі незалежнай газеты. Запрошаны юрыст падрабязна распавёў, якім чынам можна правесці рэгістрацыю газеты.

    “Але гэта ў тэорыі, практыка выглядае, канешне, інакш”, — падкрэсліў Жук.

    Прысутныя таксама атрымалі адказы па аўтарскім праве, працоўным заканадаўстве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці