Журналісты не дапамаглі
Хай хто заўгодна кажа, што журналістыка і сродкі масавай інфармацыі — гэта чацвёртая ўлада. У Беларусі гэта не працуе, і нават не ведаю, ці будзе
Сёння стала вядома, што ні лісты старшыні Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча да мясцовых уладаў, пракуратуры і Міністэрства культуры, ні адказ з Міністэрства культуры аб недапушчальнасці змены выгляду помніка, ні шматлікія артыкулы журналістаў, якія бралі ўдзел у
Што далей? Ліставанне? Тэлефанаванне святару і ў Клецкі райвыканкам? Скаргі ў пракуратуру? Прыцягненне ўвагі грамадскасці? Усё гэта было. А помнікі як пакутвалі, так і пакутуюць ад тых, хто лічыць сябе сапраўднымі «гаспадарамі» на беларускай зямлі.
Ці можам мы, журналісты, нешта зрабіць? Ці здольныя? Шукаю адказы на гэтыя пытанні — і не знаходжу. На шчасце, былы касцёл, а зараз праваслаўная царква, яшчэ стаіць на месцы — толькі што «цыбуліну» ўсталявалі. Але калі нават Міністэрства культуры не можа спыніць гэтае вар’яцтва!… Я ў разгубленасці…
Касцёл у Клецку і купал-«цыбуліна» (фота аўтара, зробленае падчас прэс-туру)