• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Помнік як альтэрнатыўны від паліва

    ­Калі спытацца мяне, ці быў апошні прэс-тур журналістаў у межах медыя-кампаніі «Журналісты за гіста­рычную спадчыну» ўдалым, я ­без сумневу адкажу: «Так». Гэтую вандроўку варта было зладзіць нават для таго, каб на свае вочы не пабачыць помніка архітэктуры. Так, гэта не памылка, менавіта НЕ пабачыць.

    Думаю, амаль усе вы чулі аб альтэрнатыўных відах паліва, але, упэўнена, ніхто нават у дурных снах не мог убачыць, як у XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы ў нібыта цывілізаванай краіне ў агонь кідаюць рэшткі помніка архітэктуры! Мы таксама гэтага не пабачылі… Але не маглі не заўважыць ягоную адсутнасць.

    Вандроўка журналістаў у Клецкі раён планавалася галоўным чынам для таго, каб зафіксаваць парушэнне заканадаўства, якое адзбудзецца з дня на дзень у раённым цэнтры, дзе мясцовы святар Мацвей Белавус вырашыў «упрыгожыць» былы кляштар XVII стагоддзя купалам-«цыбулінай». Зразумела, кожны з нас спадзяецца, што журналісцкая праца дапаможа ўратаваць помнік 1‑ай катэгорыі, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, ад сапраўднага вар’яцтва. Але, паглядзеўшы на тое, што робяць з замкам Радзівілаў у Нясвіжы, спадзеваў на тое, што голас грамадскасці будзе пачуты, стала значна меней…

    Але мне хочацца распавесці вам пра іншае. Пра помнік, які, на жаль, ужо ніхто ні ад чаго не выратуе. Гэта здарылася ў вёсцы Янавічы Клецкага раёну, куды журналісты заехалі, каб глянуць на сядзібу сярэдзіны XIX стагодзя ў стылі класіцызму. Сядзібу мы знайшлі хоць і ў дрэнным стане, але пакуль у ёй нават жывуць людзі, якія пасяліліся сюды яшчэ па вайне.

    Праслухоўваю дыктафонны запіс: «Да сёння побач з сядзібай захаваўся свіран, унікальны драўляны помнік архітэктуры, які застаўся пасля таго, як былая сядзіба была перабудаваная ў тую, што мы бачым сёння». Гэта голас старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», сябра БАЖ Антона Астаповіча, які вёў наш прэс-тур.

    «Давайце пойдзем і паглядзім на яго!», — заклікае журналістаў грамадскі актівыст і тут жа зрываецца ў бок свірна. Ледзьве ­паспяваючы, бяжым за ім. На некалькі секунд затрымліваемся, каб сфатаграфаваць старую бабульку, што дажывае свой век у былой панскай сядзібе. А калі даганяем спадара Астаповіча, заўважаем разгубленасць у яго вачах — помніка няма!..

    Маленькая надзея на тое, што помнік стаіць недзе ў іншым месцы, яшчэ існавала. Бо яшчэ на пачатку 90‑х гадоў мінулага стагоддзя да&nbs­p;мясцовых уладаў звяртаўся і музей у Строчыцах, і прадстаўнікі «Дудутак» з тым, каб перавезці ўнікальны двухпавярховы свірн да сябе. Але вярнуўшыся да бабулі з сядзібы, чуем: «Так спалілі яго! Яшчэ вясной! Разабралі на дровы і спалілі!»…

    Вось такая гісторыя. Лесу на Клеччыне і сапраўды няшмат, але ж спаліць помнік?..

    Антон Астаповіч кажа, што такое «вырашэнне праблемы» яму цалкам зразумелае: «Па законе, калі мясц­овая ўлада не мае магчымасці адрэстаўраваць помнік, то хоць у належным санітарным стане яна павінна яго падтрымліваць. А на гэта ўсё роўна патрэбныя грошы і фізічныя высілкі. Няма помніка — няма праблемы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці