«Охранительная журналистика» і «Рэзананс»
Напраўду, да гэтага часу зьдзіўлены, чаму беларуская журналісцкая супольнасьць аніяк не адрэагавала на зьяўленьне новай навуковай дысцыпліны, якая трактуе актуальныя праблемы найстаражытнейшай прафэсыі. Вось ужо колькі месяцаў на сайце http://naviny.by пры кожным новым допісе спадара А. Зімоўскага паведамляецца, што ён выступае «основоположником, теоретиком и практиком охранительного направления в белорусской тележурналистике». «І што ж?», — запытаецца чытач.
А тое, што па акадэмічных мерках стварэньне новага накірунку — гэта буйная навуковая падзея. А тут ані ўвагі, ані цікавасьці, ані абмеркаваньня. Карацей, аніякага рэзанансу. Чаму? Няўжо ў краіне кожны дзень адбываюцца значныя навуковыя падзеі? Тым больш у журналістыцы!
Але зьвернемся, як казалі за савецкім часам, да першакрыніцаў. Некалькі разоў праэксплюатаваныя пошукавікі Google, Yandex i Rambler прынесьлі цікавыя вынікі.
А за камуністамі той жа накірунак пасьпяхова разьвівала савецкая журналістыка. Як піша Р. Аўсепян, «Советская журналистика на протяжении всей своей истории выполняла охранительные функции. Будучи однопартийной, она стала составной частью партийной структуры, взяв на себя миссию идеологического обеспечения деятельности
Так што да зьяўленьня фундамэнтальных працаў па названай дысцыпліне шаноўнага Аляксандара Леанідавіча варта пакуль прызнаць толькі «практиком охранительного направления». А практык ён, як кажуць, ад Бога. (Госпадзе, памілуй!). Маю на ўвазе праграму «Рэзананс». Будучым гісторыкам беларускай журналістыкі раю яе прааналізаваць, каб канструяваць пастулаты і галоўныя прынцыпы «охранительного направления в белорусской тележурналистике».
І дай Бог, каб да той пары гэтая праграма захавалася ў архівах БТ.