• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэальнасьць гісторыі

    90 гадоў назад (24 сакавіка 1918 г.) была прынятая ІІІ Устаўная Грамата Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна пацьвердзіла фундамэнтальныя свабоды і правы грамадзянаў Беларусі, якія былі абвешчаны ІІ Граматай ад 9 сакавіка таго ж года. Яе пяты пункт дэкляраваў: «У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў: безумоўная вольнасьць сумленьня, незачэпнасьць асобы і памешканьня».

    А далей было жыцьцё за Саветамі… Бальшавікі, як вядома, мелі ўжо зусім іншы погляд на правы і свабоды. У 1921 г. Прэзыдыюм ЦВК БССР прымае пастанову «Аб утварэнні дзяржаўнага выдавецтва Беларусі і цэнтралізацыі друкарскай справы».

    Цэнтралізацыя азначала, што ў краіне спынялі сваё існаваньне хоць якія некамуністычныя выданьні. А змаганьне з ворагамі робіцца галоўнай справай камуністычных СМІ. Як пісала ў 1930 г. газэта «Звязда», газэты і радыё — «гэта вострая зброя, якая дапамагае змагацца і перамагаць заклятага ворага — кулака, нэпмана і іхных саюзнікаў — папоў усіх масцей і іншых ворагаў пралетарыяту».

    А далей… былі мільёны рэпрэсаваных і закатаваных у НКУС і камуністычным ГУЛАГу.

    Памятайма, аднак, што нашыя правы і свабоды былі ўпершыню прагалошаныя 90 гадоў назад.

    Жыве БНР!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці