• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі, займацца». Гісторыя Яўгена Сухаверха — у выразах, пачутых ад сілавікоў

    Журналіст-фрылансер з Маладзечна Яўген Сухаверх ужо двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе за фота з нацыянальнымі сцягамі Беларусі ў сацыяльных сетках. Блогер вядзе аўта-мота блог на сайце Tribuna.com «Гоначная псіхапатыя»  і тэлеграм-канал на гэтую ж тэматыку, але вымушаны быў пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі. Яўген распавёў «Вясне» пра свой шлях скрозь рэпрэсіі праз выразы, пачутыя ад сілавікоў — участковага, міліцыянтаў, кэдэбэшнікаў.

    «Поверь, это самое легкое, что я могу для тебя сделать»

    Увечары 14 верасня 2023 года сілавікі прыйшлі да Яўгена дадому. Прычынай стала яго фота ў «ВКонтакте» з бел-чырвона-белым сцягам з Дня Волі 2019 года. На руках моцна зашпілілі кайданкі. А калі Яўген паскардзіўся на гэта, то ўчастковы міліцыянт Арцём Аляксандравіч Манід сказаў:

    «Поверь, это самое легкое, что я могу для тебя сделать».

    «Проста потым, аналізуючы гэтыя падзеі, і стаўленне канкрэтна Маніда да канкрэтна мяне, я пабачыў, што ён проста нікуды не дзенецца з гэтай «падводнай лодкі”, ён проста выконвае гэтую працу, але там усе ўчастковыя такія людзі паднявольныя. Адзін з іх потым сказаў: «У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі займацца», — успамінае Яўген. —  То бок ім гэта самім не прыемна, але вось яны мусяць… Напрыклад, Манід, я адчуваў, нейкай агрэсіі персанальна да мяне не мае. Проста вось яму трэба было гэтую чорную працу выканаць».

    Ужо потым Арцём Манід нават выбачаўся перад маці Яўгена:

    «Як мне маці расказвала, ён падыйшоў да яе і сказаў: «Я не думаў, што так усё атрымаецца”».

    Участковы прыйшоў да Яўгена разам з трыма ці чатырма сілавікамі (дакладна хлопец не памятае). На ўсіх іх былі апранутыя бронекамізэлькі. Маці Яўгена спытала ў сілавікоў, навошта ім яны:

    «Яна як бы з такім ужо сарказмам тыпу: “Прыперліся тут такога сур’ёзнага злачынцу вінціць». Хтосьці з іх адказаў: «Адзін з іх, Зельцэр, аднаго з кэдэбэшнкаў застрэліў. Якога вы сына выхавалі!»

    У Яўгена забралі ўсю тэхніку: сістэмны блок з маніторам і клавіятурай, а таксама мабільны тэлефон і флэшку. Пераапрануцца з хатняй вопраткі яму не далі.

    «Я бы его в Жодино или на Окрестина отправил, был бы вшивый змагар»

    Яўгена адвезлі ў Маладзечанскі РАУС. Варта адзначыць, што ў хлопца — доўгія валасы. Спачатку ён ляжаў тварам у падлогу ў нейкім памяшканні, таму толькі чуў, як яго цкавалі з‑за гэтага:

    «Гэта іх была, напэўна, любімая тэма. Таму што кожны з міліцыянтаў, хто звяртаў на гэта ўвагу, намякаў, што ў іх разуменні, калі ў мужыка даўгія валасы, то ён абавязкова не такой арыентацыі — гомасэксуал, калі падабраць карэктнае слова. Такія былі намёкі ва ўсіх. Або такія — адзін нейкі прыходзіў і пабачыў даўгія валасы, і сказаў:«Я бы его в Жодино или на Окрестина отправил, был бы вшивый змагар». Выказаў такое стаўленне, што паколькі я змагар у яго разуменні, я і павінен быць вшывы, бо я супраць іх дзяржавы, супраць іх дзяржаўнага ладу выступаю, таму вось такі я і павінен быць».

    А яшчэ Яўгена дапытвалі два кэдэбэшнікі, адзін з якіх быў лысы.

    «Адзін звярнуў увагу на тое, што я не знаходжуся ні ў якіх рамантычных стасунках, і пажартаваў, у яго разуменні, астравумна… Ён спытаў, ці ёсць у мяне дзяўчына. І калі я адказаў, што не, ён сказаў: «Ооо, кулачок — наш друг»».

    «Данный гражданин неоднократно высказывался против действующей власти»

    На наступны дзень над Яўгенам правялі суд анлайн. Там прысутнічаў і Манід, але блогер так і не зразумеў, у якой якасці. Манід сказаў суддзі:

    «Поступили сведения, что данный гражданин неоднократно высказывался против действующей власти».

    «Калі я правільна памятаю, ён спаслаўся на нейкіх суседзяў, што гэта нібы яны данеслі да яго на нас, — кажа Яўген. — Хаця там у нас суседзяў паўтары чалавекі. І наўрад ім надта цікавыя нашыя погляды».

    «Я проста за сябе скажу, што калі ў 1995 годзе (мне было 10 гадоў толькі) быў рэферэндум, калі вярнулі сімволіку гэтую напалову савецкую, ужо тады я ўсё зразумеў сваім дзіцячым мозгам, што ўсё пайшло не туды. Таму, можна сказаць, што з таго часу ў мяне такое стаўленне. Ну і потым быў 1996 год з разгонам Парламенту і абнуленне тэрміну (Лукашэнкі), 2004… Толькі яшчэ раз паказала, што я меў рацыю».

    Дарэчы, Манід так і казаў падчас першай сустрэчы з Яўгенам 14 верасня:

    «Што напісаць? Што ты тут з 2000‑х змагар?»

    Суддзя Аляксей Іршын прысудзіў Яўгену 15 сутак паводле артыкула 24.23 КаАП.

    «Па тваім артыкуле наогул асобы рэжым» і «Будзем з вамі гімн вучыць»

    Старшы змены ў Маладзечанскім ІЧУ сказаў Яўгену: «Па тваім артыкуле наогул асобы рэжым».

    «А гэта значыць, што вывады  з камеры толькі ў кайданках, і што тры разы за ноч ты будзеш мусіць падняцца, назваць, хто ты такі, дату нараджэння і артыкул свой, — узгадвае Яўген. —  І сказаць напрыканцы, калі ты яшчэ не ведаеш свайго пакарання, то «да суда». А калі ведаеш пакаранне, то кажаш, колькі табе сутак».

    У камеры не было матрацаў і пасцельнай бялізны. У такіх ўмовах утрымліваліся ўсе палітычныя.

    «Літаральна пару разоў такое было, што да нас прыйшоў адзін малады падпалкоўнік. І ён такі на нас (на мяне і яшчэ аднаго сукамерніка, які быў за палітыку) наезд зрабіў:

    «Будем сегодня с вами гимн разучивать», а то вы кшталту распаясаліся і трэба любіць радзіму ў іх разуменні».

    «Там у нас человек, который на Донбассе воевал»

    Праверкі (гэтак званыя шмоны) у палітычных былі штодня некалькі разоў на дзень і тры разы на ноч, распавядае блогер.

    «Падчас адной з праверак шманаюць, і адзін з калідорных (у асноўных яны былі сяржанцкага, максімум прапарскага звання) кажа: «Вот, надо их подвести к той камере, там у нас человек, который на Донбасе воевал».

    Быццам бы мы тут… Відаць, у іх разуменні мы ж абавязкова значыцца за Украіну, а значыць і за нацызм у іх разуменні. І адзін яшчэ кажа: «Там люди воюют против тех, кто наши деревни сжигал, а вы тут на себя свастики накалываете». Хаця ні на ком з нас свастыкі не было, акрамя аднаго чалавека непалітычнага…»

    Як кажа Яўген, зняволеныя ў Маладзечанскім ІЧУ дзяліліся на палітычных і непалітычных. Але былі і такія непалітычныя, каго прыраўнялі да палітычных — таму яны ўтрымліваліся ў такіх жа ўмовах. Сярод іх — чалавек са свастыкай на назе.

    «Ён трапіўся на нейкім дробным крадзяжы ў краме нейкага сырка ці то пашцету, — тлумачыць Яўген. — І калі яго ўзялі, то пабачылі, што ў яго татуіроўка ў выглядзе свастыкі — па-маладосці набіў. Яго за гэтую свастыку прыраўнялі да палітычных».

    «Захоўвай цішыню падчас выбарчай кампаніі»

    Напрыканцы тэрміну Яўгена ізноў прывялі да лысага кэдэбэшніка.

    «Яго цікавіла, ці ёсць «з такімі, як у вас, поглядамі, кантакты ў тэлефоне, да якіх варта прыйсці», —  тлумачыць Яўген. —  Як мяне да яго завялі, ён адразу спытаў у мяне:

    «Как сидится?»

    Я кажу: «Ну, нармальна».

    Ён адказвае: «Ну раз нормально, так, может, еще посидишь?»

    Я адказваю: «Дома все же таки сидеть лучше».

    Пытае мяне: «Когда выходишь?»

    «В пятницу».

    «Вот сейчас мы посмотрим, выйдешь ли ты в пятницу». І пачаў мяне апытваць па кантактах з тэлефона, хто гэты такі, хто гэта такая, што можаш там пра таго ці пра гэтую сказаць. Вось такога зместу была размова».

    «Очень плохо, если те, о ком шла речь, узнают, что о них шла речь», — папярэдзіў напрыканцы лысы кэдэбэшнік.

    А яшчэ нешта ўзгадаў пра выбарчую кампанію. Я не памятаю, ці ён казаў пра прэзідэнцкую, ці тую, якая будзе ў лютым, але ён узгадаў, каб я захоўваў цішыню падчас яе, каб нідзе не выказваў сваіх думак і нікога да нічога не заклікаў, — кажа Яўген. — Яшчэ ён дадаў: «Может никого и не задержим по этой инфомации». Ён можа паспрабаваў супакоіць. Таму што і я даваў такую інфармацыю, якую яны і так ведаюць, ён, дарэчы, яшчэ потым сам сказаў: «Я тебе такие вопросы задавал, я сам и так всё знаю, мы тебя проверяли, что ТЫ нам скажешь». Таму я і разумеў, што я правільна рабіў, што я казаў толькі тое, што і так агульнавядомае».

    «Ну что, теперь в Польшу не велосипеде поедешь?»

    Напрыканцы тэрміну Яўгена адзін падпалкоўнік звярнуўся да яго падчас адной з праверак:

    «Ну што, Сухаверх, теперь в Польшу не велосипеде поедешь? Ты же нашу страну не любишь. Наша страна тебе не нравится».

    «Натуральна, што я змаўчаў, таму што разумеў, што любое маё слова можа зараз моцна пагоршыць мой стан, — кажа Яўген. —  А я хацеў выйсці, таму сказаў: “Не ведаю, што буду рабіць”. Але па-сапраўднаму я б яму сказаў: “Я‑то можа і ў Польшчу, і на веліку паеду, але наогул перада мной будзе адкрыты вольны цывілізаваны свет, а перад табой будзе Паўночная Карэя».

    «Уся сістэма пабудаваная так, што ты сябе намагаешся апраўдаць, але закопваеш усё болей»

    Пасля 15-ці сутак  — зноў «вэлкам бэк ту хэлл», як кажа Яўген. 12 кастрычніка 2023 года хлопца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за фота з бел-чырвона-белымі сцягамі ў «Фэйсбуку» — з вулічных акцый жніўня 2020 года ў Маладзечне. Суддзя Алег Лагачоў анлайн і без сведкаў асудзіў яго на 28 сутак. Яўген спрабаваў абараніцца:

    «Уся сістэма пабудаваная так, што ты сябе намагаешся апраўдаць, але закопваеш усё болей».

    Чаму?

    «Фоткі, якія маглі б мяне прывесці да такіх непрыемнасцяў, я павыдаляў у першы ж вечар, як і выйшаў [пасля сутак]. Але яны проста раней нарабілі скрыншотаў. І хоць бы я іх выдаліў год таму — яны сёння гэтыя фоткі прад’явяць і скажуць, што знайшлі іх сёння. І ты ніяк не дакажаш адваротнае. А калі паспрабуеш, то, натуральна, заблытаешся ў сваіх паказаннях і закапаеш сябе яшчэ глыбей. Не ведаю, ці штосьці дапамагло з таго, што я намагаўся апраўдацца, бо ў суддзі гэты прысуд быў напісаны яшчэ да таго, як гэты працэс пачаўся. Бо абодва разы (па адманістрацыйных справах) на мяне гэтыя матэрыялы даў КДБ. Таму я думаю, што з КДБ адразу распарадзіліся, колькі мне прысудзіць. І абараняцца неяк, і даказваць сваю невіноўнасць не было ніякага сэнсу».

    Як кажа Яўген, другі яго адміністрацыйны тэрмін нічым не адрозніваўся па ўмовах утрымання ад першага:

    «Яны ведаюць, што ніхто старонку не перагортваў, што ўсе добра памятаюць 2020 год, і што пратэсныя настроі ў грамадстве захоўваюцца. Мы бойку за сваю Беларусь яшчэ не прайгралі, і нам трэба змагацца далей»— адзначае Яўген.

    Сілавік на «сутках»

    Аднойчы адзін былы сілавік і выкладчык крымінальнага права ў каледжы прывёў сваіх студэнтаў на экскурсію ў Маладзечанскі РАУС, які знаходзіцца побач з ІЧУ, дзе сядзеў Яўген. А па выхадзе адтуль супрацоўнікі РАУС яго паклікалі і… затрымалі. Прычынай сталі фота з адной з беларускіх акцый у Вільні, які той выкладчык неяк зрабіў.

    Чытайце яшчэ:

    Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці