• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Францыі адкрылі стэлу ў памяць пра 66 журналістаў, загінулых пры асвятленні ўзброеных канфліктаў

    Стэлу ў памяць пра 66 журналістаў, якія загінулі з мая 2014 па чэрвень 2015 года пры асвятленні ўзброеных канфліктаў, адкрылі 8 кастрычніка ў французскім горадзе Байё (захад краіны).

    Во Франции открыли стелу в память о 66 журналистах, погибших при освещении вооруженных конфликтов

    Цырымонія супала з пачаткам працы журы прэміі, якая ўручаецца за лепшыя ваенныя рэпартажы, перадае ТАСС. Гэтая прэстыжная ўзнагарода заснавана горадам Байё і дэпартаментам Кальвадос ў 1994 годзе.

    Журы конкурсу прэміі Байё-Кальвадос палічыла неабходным увекавечыць на помніку і імёны 12 чалавек, якія загінулі ў пачатку гэтага года пры нападзе тэрарыстаў на рэдакцыю парыжскай сатырычнай газеты Char­lie Heb­do. У прыватнасці, гэта галоўны рэдактар Стэфан Шарбано (Шарб), сусветна вядомыя карыкатурысты Жан Кабю і Жорж Валінскі. Таксама на стэле — імёны забітых тэрарыстамі тэхнічных работнікаў газеты і паліцэйскіх, што яе ахоўвалі.

    Як падкрэсліў на цырымоніі цяперашні галоўны рэдактар выдання Ларан Сурыс (рыс), «цяжка было сабе ўявіць, што імёны тых, хто працаваў у Char­lie Heb­do, апынуцца ў спісе загінулых на вайне журналістаў, таму што газета ніколі не накіроўвала супрацоўнікаў у зоны ўзброеных канфліктаў». «Але атрымалася так, што вайна сама прыйшла да нас», — дадаў Сурыс. «На працягу тых трох хвілін, падчас якіх вялася стральба ў памяшканнях Char­lie Heb­do, яны практычна ператварыліся ў зону ваенных дзеянняў, мы апынуліся атакаваныя ўзброенымі баевікамі», — сказаў журналіст.

    Ён дадаў, што «па сутнасці, напад было накіраваны на значна большае, чым проста  рэдакцыя і журналісты — на саму свабоду слова, на асноўныя свабоды чалавека».

    На стэле, усталяванай у Байё, таксама выбітыя імёны 15 сірыйскіх рэпарцёраў, якія сталі за мінулыя месяцы 2014 і 2015 гг. ахвярамі вайны, што вядзецца ў краіне ўжо на працягу чатырох гадоў. Па дадзеных арганізацыйнага камітэта Прэміі Байё-Кальвадос, з 2011 года ў Сірыі пры выкананні абавязкаў быў забіты 51 работнік мясцовых СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці