• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдакцыя «Газеты Слонімскай» атрымала папярэджанне (Копія дакумента)

    Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі “Газеты Слонімскай” звінавачваюць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах (ад 11.02.2015 і ад 18.02.2015) у выданні не быў пазначаны наклад.

    Такім чынам, рэдакцыя парушыла арт. 22 закона “Аб СМІ”, які прадпісвае пазначаць наклад у выходных дадзеных, – лічаць у міністэрстве.

    “Дапушчаныя парушэнні неабодна ліквідаваць пры выпуску чарговага нумару газеты «Газета Слонімская», пра што паведаміць Міністэрству інфармацыі РБ на працягу 10 дзён з моманту яго выхаду”, – гаворыцца ў лісце ад 25 лютага за подпісам Ліліі Ананіч.

    Галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук у гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” паведаміў, што наклад выдання быў пазначаны на першай старонцы згаданых нумароў.

    Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі выданне можа быць закрыта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці