• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёлета Мінінфармацыі блакавала доступ да 26 інтэрнэт-сайтаў

    Такую лічбу агучыла 30 чэрвеня міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

    Па словах спн. Ананіч, пяць беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў выкарыстоўвалі свае пляцоўкі для “нядобрасумленнай рэкламы лекавых сродкаў”. (Паводле прэс-рэлізу ад 24 чэрвеня на сайце Мінінфармацыі, гэта рэсурсы bizator.by, ekomok.by, ilotok.by, localmart.by, slanet.by.)

    “Думаю, што ўладальнікі гэтых інтэрнэт-рэсурсаў… добра разумеюць, што доступ да гэтых інтэрнэт-рэсурсаў не можа быць адноўлены, таму да нас не звяртаюцца», – цытуе БелаПАН словы Л. Ананіч.  

    Да двух рэсурсаў – hata.by і kyky.org – доступ быў адноўлены. «У адпаведнасці з заканадаўствам аб СМІ ўладальнікамі распачатыя вычарпальныя меры па зняцці той інфармацыйнай прадукцыі, якая супярэчыла заканадаўству аб СМІ», — заявіла міністр 30 чэрвеня.

    Hata.by – рэсурс пра продаж і арэнду нерухомасці ў Беларусі. Калі менавіта і за што яго блакавалі – не паведамляецца. (Толькі ў прэс-рэлізе Мінінфармацыі ад 17 чэрвеня фігуравала згадка пра аднаўленне доступу да аднаго з заблакаваных рэсурсаў.)   

    У тым жа прэс-рэлізе гаварылася пра блакаванне kyky.org, якое выклікала шырокі рэзананс. Мінінфармацыі сцвярджала, што ў шэрагу публікацый kyky “утрымліваюцца прыніжальныя выказванні ў дачыненні да дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь Дня Перамогі”, прысутнічае “табуяваная лексіка, грэблівыя, а часам і зневажальныя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльны груп, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій”. Сцвярджалася, што “дадзеная інфармацыя здольная нанесці страты нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Гаворка ішла пра тэксты-меркаванні аўтарства Александра Кныровича і Паўла Свярдлова.

    22 чэрвеня прадстаўнікі рэдакцыі сустрэліся з першым намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Луцкім і юрыстам ведамства. (Ініцыятыва сустрэчы зыходзіла ад Мінінфармацыі.) Рэдакцыі параілі ўважлівей сачыць за ўжыванай на сайце лексікай. На шосты дзень блакавання абмежаванне доступу да сайту знялі. Спрэчныя публікацыі на сайце цяпер недаступныя, але ў каментары tut.by дырэктарка рэсурсу Дар’я Мацявіна запэўніла, што ад артыкулаў-меркаванняў рэдакцыя не адмовіцца.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці