• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    9‑мільённы штраф журналістцы з Гомеля Наталлі Крывашэй

    Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка 10 чэрвеня пакарала мясцовую журналістку-фрылансера Наталлю Крывашэй максімальна магчымым адміністрацыйным штрафам за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”  без акрэдытацыі для тэлеканала “Белсат” — 50 базавых велічыняў, што адпавядае 9 мільёнам рублёў.

    Адміністрацыйную справу па ч. 2 артыкула 22.9 КаАП у дачыненні да журналісткі распачаў Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомеля з ініцыятывы УУС Гомельскага аблвыканкама.

    Падставай для гэтага стаў відэасюжэт “Самагубства выкладчыцы”, паказаны 15 красавіка  ў праграме “Аб’ектыў” спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”. За згаданы сюжэт 9 чэрвеня ў тым жа Цэнтральным судзе аштрафавалі на 5,4 мільёна журналіста Кастуся Жукоўскага.

    Суд не ўлічыў аргументаў журналісткі наконт таго, што яна не магла вырабіць прадукцыю СМІ, не маючы відэакамеры ці іншай тэхнікі, а тым больш распаўсюдзіць яе з тэрыторыі Польшчы праз тэлеканал “Белсат”.

    Суддзя Дамненка палічыла немэтазгодным выслухоўваць сведку Жукоўскага і выклікаць для тлумачэнняў падпалкоўніка міліцыі Цэнтральнага РАУС Юрыя Паніна, які складаў пратакол.

    Адхіліла суддзя і хадайніцтва звярнуцца да законатворцаў па тлумачэнне: хто ўсё ж вырабляе і распаўсюджвае прадукцыю СМІ — фрылансер як фізічная асоба ці рэдакцыі газет і тэлеканалаў як юрыдычныя асобы.

    Гэта сёлета ўжо трэці адміністрацыйны штраф фрылансерцы Наталлі Крывашэй за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Агулам сума яе штрафаў складае 18 мільёнаў рублёў.

    “Лічу, што такі буйны штраф суддзя Дамненка вынесла таму, што была  раззлаваная на мяне: за тройчы выказаны ёй недавер і сумнеў у прафесійнай кваліфікацыі. У нашай краіне, відаць, такое кепскае эканамічнае становішча, што ўлады замест таго, каб займацца прамысловасцю ды сельскай гаспадаркай, накінуліся на “выраб прадукцыі СМІ”, — заявіла  службе маніторынгу ГА “БАЖ” Наталля Крывашэй.

    Гэта 21‑ы па ліку штраф журналістам у 2015 годзе за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. І самы вялікі па памеры: дагэтуль ніводнага журналіста па згаданым артыкуле не штрафавалі на такую вялікую суму (максімальна давалі 40 базавых велічыняў).

    Агульная сума прызначаных сёлета штрафаў паводле арт. 22.9 складае ўжо больш за 108 мільёнаў рублёў (больш за 6 тысяч еўра).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці