Як прымаліся змены ў Закон аб СМІ. Сеанс магіі з адначасовым распрананнем
(Заўвага: змены ва Указ прэзідэнта №572 не ўнесены па сёння, – ва ўсялякім разе, у базе заканадаўства іх пакуль няма).
Гаспадары слова (слова даў, слова забраў)
11 студзеня. “Мінінформу даручана вынесці пытанне аб парадку рэгістрацыі і рэгулявання дзейнасці СМІ, якія распаўсюджваюцца праз глабальную сетку Інтэрнэт, на абмеркаванне з удзелам грамадства, зацікаўленых органаў і арганізацый, а таксама прыцягнуць да працы над названымі прапановамі аб змяненні заканадаўства прадстаўнікоў журналісцкіх арганізацый і інтэрнэт-супольнасці” – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалад Янчэўскі.
17 студзеня. “У выпадку пачатку працы над падобным заканапраектам у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення У.В.Янчэўскаго, будзе арганізавана шырокае грамадскае абмеркаванне праекта, у тым ліку з прыцягненнем прадстаўнікоў вядучых СМІ і зацікаўленых грамадскіх аб’яднанняў”— намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шэдко.
Як хутка бяжыць “цяперашні” час…
23 кастрычніка.“На думку камісіі, у цяперашні час унясенне карэкціровак у “акты заканадаўства Рэспубліі Беларусь у сферы свабоды выказвання меркавання” не патрабуецца” – старшыня Пастаянай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі ППНС Андрэй Наумовiч.
Поўны P.S.: 17 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў двух чытаннях прыняла змены ў закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, якія тычацца дзейнасці інтэрнэт-СМІ. Шырокае грамадскае абмеркавання пачалося ўжо ПАСЛЯ.