• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Vox populi адпачывае

    Маё захапленьне «Рэзанансам» і маналёгамі Яўгена Новікава жонка некалі лічыла праявай нездаровага інтарэсу, покуль мне не ўдалося ёй патлумачыць, што гляджу я іх з мэтай зразумець, як такія мэдыяпрадукты вырабляюцца.

    Вось і на гэты раз, задаўшыся пытаньнем: «цікава, а паводле якой мадэлі выбудоўваецца камунікацыя зь беларускімі гледачамі?», я вырашыў паглядзець самую рэпрэзэнтатыўную праграму БТ «В центре внимания» (07.02.2010).

    І аказалася, што адказ ляжыць на паверхні. Мадэль, ужываную стваральнікамі праграмы, можна адназначна ахарактарызаваць як камунікацыю «зьверху — уніз», у якой эфэкт вэртыкальнасьці ўзмацняецца адсутнасьцю якіх-кольвек альтэрнатыўных меркаваньняў.

    Адметнасьцю гэтай мадэлі зь’яўляецца таксама і надзвычай спэцыфічная роля журналіста-вядоўцы, паводле якой са сьціплага мэдыюма меркаваньняў іншых людзей той ператвараецца ў галоўнага камуніканта, адзіна праўдзівую крыніцу інфармацыі дый камэнтатара, аўтарытэтнасьць заяваў якога ня можа быць аспрэчаная.

    Прычым цікава тое, што камэнтатар настолькі моцна дамінуе над зьместам праграмы, што нават кароткія інтэрвію-устаўкі з высокімі службоўцамі ці экспэртамі выглядаюць ня болей як ілюстрацыі да ягонай думкі. (Нагадаем, што «В центре внимания» усё ж не зь’яўляецца аўтарскай праграмай).

    Але зьвернемся да самой праграмы. Напрыканцы першага сюжэта, прысьвечанага прэзыдэнцкім выбарам ва Ўкраіне, — даволі працяглы камэнтар вядоўцы, аднак датычна не выбараў ва Ўкраіне, а будучых мясцовых выбараў у Беларусі ды ўдзелу ў іх апазыцыі. Здавалася б, гутарка вартая асасблівай увагі.

    Камэнтар вядоўцы спн. Доўгай, аднак, выключае такую мажлівасьць з прычыны мізэрнасьці самой тэмы. «Оппозиционные партии, — цьвердзіць яна,почему-то пытаются свести свое участие в выборах к заседанию в избиркомах…. А вот агитация, борьба за депутатские мандаты — это всё суета, всё вторичное и ненужное». Карыкатурны вобраз апазыцыі, відавочна, выводзіць яе па-за кантэкст «сур’ёзнай» праграмы. А разам з тым адкідвае і хоць якую неабходнасьць патлумачыць гледачам, чаму апазыцыйныя партыі так імкнуцца ў выбаркамы.

    Пра саму апазыцыю, прадстаўнікі якой маглі б патлумачыць, чаму яна так паводзіцца і чаму «агитация, борьба за депутатские мандаты» для яе «вторичное и ненужное», гаворкі ня йдзе. Няма сумневу, што у іншых грамадзтвах такі дзіўны фэномэн яўна зацікавіў бы ўсюдыісныя мэдыі. А паколькі ён не зацікавіў БТ, то зазначым, што «рэдагаваньне», рэдукаваньне і прымітывізацыя самой рэчаіснасьці — яшчэ адна адметнасьць вэртыкальнай мадэлі камунікацыі.

    А вось і сюжэт на папулярную тэму «Белорусский интернет защищён», які, здавалася б, мусіць абвергнуць маю тэзу адносна рэдукаваньня ўсіх складанасьцяў нашага жыцьця да просьценькай агіткі. Бо ў гэтым сюжэце прысутнічае і прамаўляе цэлы парад экспэртаў.

    Аднак адна маленькая дэталь дужа кідаецца ў вочы: экспэрты ў адзін голас і надзвычай станоўча ацанілі розныя бакі ўказа, датычнага рэгуляваньня Інтэрнэту, своечасовасьць якога, да таго ж, падкрэсьліў і наступны сюжэт з характэрнай назвай «Киберугроза наступает».

    І хоць падчас прагляду праграмы на экране можна ўбачыць самыя розныя твары, як саміх журналістаў, так і розных службовых асобаў ды экспэртаў, увесь час вас не пакідае ўражаньне: чагосьці усё ж не хапае.

    Ну, канечне ж! Ня проста не хапае, а адсутнічае нязмушаная, жывая і не прэпараваная камунікацыя, у якой адбывалася б сутыкненьне розных пазыцыяў, а права ацэнкі рэчаіснасьці ды розных падзеяў належала б таксама і тэлегледачам.

    Але гэта была б ужо іншая мадэль камунікацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці