• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці маюць мэдыі ўласную ідэалёгію?

    Для фармулёўкі вынесенага ў загаловак пытаньня ёсьць як мінімум тры прычыны.

    Па-першае, усюдыіснасьць ідэалёгіі ў нашай краіне. Па-другое, прыпісваньне мэдыям ідэалягічных і прапагандысцкіх функцыяў. І, па-трэцяе, зусім адвольнае разуменьне тэрміну і, адпаведна, сутнасьці зьявы.

    Напрыклад, нядаўна былы амбасадар Беларусі ў ЗША сп. Валер Цапкала сьцьвердзіў наступнае: сутнасьцю, галоўнай ідэяй і лёзунгам «перспективной белорусской идеологии является «Чистота и порядок»».

    Гэта значыць, ідэя, з аднаго боку, супадае з мэтай дзейнасьці камунальных службаў, а з другога, міжволі наводзіць на асацыяцыю зь «нямецкім парадкам» і вядомай у тыя ж часы практыкай барацьбы за чысьціню «арыйскай нацыі».

    Дык што ж такое ідэалёгія?

    Перадусім гэта палітычная дактрына. А таму найчасьцей яе носьбітамі зьяўляюцца розныя палітычныя партыі і групоўкі.

    Сутнасна любая ідэалёгія складаецца з трох элемэнтаў:

    а) што такое грамадзтва (наяўны стан якога, як правіла, падлягае крытыцы ці ўхваленьню)?

    б) як яно (грамадзтва) мусіць быць уладкаванае (якая найлепшая форма яго кіраваньня і эканамічнага ладу)? 

    в) якімі спосабамі і мэтадамі можна дасягнуць вызначанай (найлепшай, паводле прыхільнікаў адпаведнай ідэалёгіі) формы яго ўладкаваньня? А галоўная праблема любой ідэалёгіі — гэта праблема ўлады.

    Дык якое дачыненьне да ідэалёгіі маюць мэдыі? Варыянтаў адказу на гэтае пытаньне (калі не лычыць прамежкавых) усяго два.

    Маюць непасрэднае дачыненьне, калі яны несвабодныя, падпарадкаваныя ці эканамічна залежныя, з чаго і дзейначаюць у інтарэсах якой-небудзь адной палітычнай групоўкі.

    І другі варыянт: ня маюць аніякага дачыненьня, калі зьяўляюцца канкурэнтнымі на мэдыярынку і тым самым фінансава незалежнымі, альбо іхняя незалежнасьць ад бізнэсу і ўладаў (публічныя мэдыі) гарантуецца заканодаўствам і фондамі, што існуюць за кошт адмысловага падатку з грамадзянаў.

    І, нарэшце, ці маюць мэдыі ўласную ідэалёгію?

    Відавочна, што не, бо, калі яны падпарадкаваныя, то трансьлююць усё роўна не «сваю», а ідэалёгію той палітычнай партыі альбо групоўкі, якой належаць ці якой кантралююцца. Таксама ня маюць уласнай ідэалёгіі і тады, калі зьяўляюцца свабоднымі і фінансава самадастатковымі. Бо ў такім выпадку (у дэмакратычных грамадзтвах) ідэалёгіі — не болей як «тавар», што прапануюць розныя палітычныя партыі. І гэта ваша справа — «купіць» яго на выбарах альбо не.

    А рэальнай каштоўнасьцю (то бок, не таварам) ёсьць свабода выказваньня, якую разам з крытычным стаўленьнем да рэчаіснасьці (у тым ліку і да ідэалёгіяў) незалежныя мэдыі акурат і практыкуюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці