Выкладчыкі журналістыкі павінныя самі працаваць у СМІ, — мяркуе шведскі медыяэксперт
У навучанні журналістыцы практыка з’яўляецца асновай авалодвання
прафесіяй. Вось чаму, сышоўшы з рэдакцыі нават на непрацяглы час,
журналісту часам бывае складана сачыць за зменамі, якія адбываюцца ў
сучасных масмедыя.
Пакуль у Беларусі думаюць, як эфектыўней
рыхтаваць будучых праваднікоў дзяржаўнай ідэалогіі, у Швецыі разважаюць
пра кардынальныя змены ў мясцовай мадэлі адукацыі журналістаў. Чым жа
сённяшняя мадэль не адпавядае патрабаванням часу? Пра гэта беларускім
журналістам — удзельнікам трэнінгу ў шведскім інстытуце FOJO — распавёў
былы выкладчык журналістыкі, прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта,
На думку
спадара Камерфорда, сённяшняя сітуацыя, калі толькі сам журналіст ці
рэдакцыя вырашаюць, што яны будуць распавядаць сваім чытачам, ужо
не задавальняе аўдыторыю.
«Мы занадта доўга размаўлялі
з чытачом „звысок“. Наша аўдыторыя ўжо стамілася ад таго, што
журналісты лічаць сабе „голасам народу“», — заўважае Марк Камерфорд.
Ускосна гэтую думку вядомага ў Швецыі журналіста пацвяржаюць наклады шведскіх газет, якія ў апошнія годы змяншаюцца.
«Людзі перастаюць купляць газеты, і гэта азначае, што надышоў час зменаў», — упэўнены спадар Камерфорд.
Падмурак
для зменаў — стварэнне пляцоўкі для размовы з людзьмі. Размова, дыялог
з чытачамі — гэта тое, што і раней рабілі медыя, але зараз гэтая
размова павінна перайсці на якасна новы ўзровень. Сённяшні чытач медыя,
асабліва
журналісцкіх артыкулаў, на іх тэматыку, можа ацэньваць працу рэдакцыі,
і з яго меркаваннем могуць пазнаёміцца людзі ва ўсім свеце.
Сёння
журналісты ўжо не могуць быць спецыялістамі толькі ў адной галіне.
Ад іх, як ніколі раней, патрабуецца ўменне ісці ў нагу з часам і новымі
тэхналогіямі. «Не разумею, як можна прапаноўваць студэнтам нейкую
спецыялізацыю? Мы ж бачым, як аб’ядноўваюцца сродкі масавай
інфармацыі!» — дзівіцца Марк Камерфорд.
На думку
спадара Камерфорда, выкладчыкі журналістыкі ў вышэйшых навучальных
установах Швецыі даволі мала ведаюць пра сучасныя тэхналогіі, пра тыя
змены, якія адбываюцца ў звязку з імі ў рэдакцыях друкаваных і
«Я лічу,
што выкладчыкі, якія больш за 10 гадоў не працавалі ў журналістыцы,
не павінныя выкладаць, бо яны адарваныя ад жыцця», — лічыць шведскі
медыяэксперт.
Год таму спадар Камерфорд агучыў свае думкі
ва ўніверсітэце, дзе працаваў. Ён прапанаваў, каб кожны выкладчык
штогод як мінімум тры месяцы працаваў ў рэальнай рэдакцыі. Зразумела,
такі падыход не спадабаўся большасці тых, хто сёння вучыць будучых
шведскіх журналістаў. Зменаў так і не адбылося. Але яны, безумоўна,
прыйдуць, бо ад будучыні і прагрэсу яшчэ ніхто не ўцякаў, — перакананы
Марк Камерфорд.