• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты не дапамаглі

    ­Хай хто заўгодна кажа, што журналістыка і сродкі масавай інфармацыі — гэта чацвёртая ўлада. У Беларусі гэта не працуе, і нават не ведаю, ці будзе калі-небудзь працаваць. Часа­м нават сапраўдная ўлада ў краіне нічога не ­вырашае. Яскравы прыклад — лёс былога кляштара XVII стагоддзя, што ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Між іншым, у катэгорыю «1».

    Сёння стала вядома, што ні лісты старшыні Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча да мясцовых уладаў, пракуратуры і Міністэрства культуры, ні адказ з Міністэрства культуры аб недапушчальнасці змены выгляду помніка, ні шматлікія артыкулы журналістаў, якія бралі ўдзел у прэс-туры ў Клецк, не ўратавалі помнік ад «хвор­ай» фантазіі мясцовага святара — айца Мацвея Белавуса. Ён не пажадаў слухаць нікога і ўсё ж усталяваў на помніку гісторыі і культуры­, які з’яўляецца спадчынай кожнага беларуса, купал-«цыбуліну».

    Што далей? Ліставанне? Тэлефанаванне святару і ў Клецкі райвыканкам? Скаргі ў пракуратуру? Прыцягненне ўвагі грамадскасці? Усё гэта было. А помнікі я­к пакутвалі, так і пакутуюць ад тых, хто лічыць сябе сапраўднымі «гаспадарамі» на беларускай зямлі.

    Ці можам мы, журналісты, нешта зрабіць? Ці здольныя? Шукаю адказы на гэтыя пытанні — і не знаходжу. На шчасце, былы касцёл, а зараз праваслаўная царква, яшчэ стаіць на месцы — толькі што «цыбуліну» ўсталявалі. Але калі нават Міністэрства культуры не можа спыніць гэтае вар’яцтва!… Я ў разгубленасці…


    Касцёл у Клецку і купал-«цыбуліна» (фота аўтара, зробленае падчас прэс-туру)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці