• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Плана Далеса» з’явіўся канкурэнт. БТ выдае фэйкавыя цытаты пра Беларусь і «ланцуговых шалёных сабак»

    У эфіры БТ выйшла чарговая серыя прапагандысцкай праграмы «Зразумелая палітыка», у якой аўтары паразважалі пра распад Югаславіі. Не абышлося без фэйкавых цытат.

    «Гісторыя з бамбардзіроўкамі Югаславіі, арыштам і судом над прэзідэнтам краіны Слабаданам Мілошавічам стала яркай дэманстрацыяй палітыкі Захаду ў дачыненні да дзяржаў, якія не згодныя з каштоўнасцямі, што ім навязваюць», — гавораць аўтары фільма.

    Прапагандысты сцвярджаюць, што ў 2006 годзе, незадоўга да смерці, палітык даў апошняе інтэрв’ю, у якім звярнуўся да ўсіх «рускамоўных народаў».

    «Гэты зварот звышактуальны і сёння. А вось тады былога прэзідэнта разадранай краіны ніхто не паслухаў», — наракае прапагандыст.

    «Рускія! Я цяпер звяртаюся да ўсіх рускіх (жыхароў Украіны і Беларусі на Балканах таксама лічаць рускімі). Паглядзіце на нас і запомніце — з вамі зробяць тое ж самае, калі вы раз’яднаецеся і дасце слабіну. Захад — ланцуговы шалёны сабака — учэпіцца вам у горла. Браты, памятайце пра лёс Югаславіі! Не дайце абысціся з вамі гэтак жа!» — нібыта сказаў Мілошавіч.

    Але ніхто і не мог тады «паслухаць» Мілошавіча, бо падобных слоў ён проста не гаварыў.

    Слабадан Мілошавіч — першы прэзідэнт Сербіі і перадапошні прэзідэнт Югаславіі, абвінавачаны міжнародным трыбуналам па справах былой Югаславіі ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і генацыду падчас югаслаўскіх войнаў. У 2006 годзе палітык памёр у турме, не дажыўшы да заканчэння суда.

    Нібыта папярэджанне Мілошавіча рускім вельмі папулярнае ў рускамоўным інтэрнэце — у сацсетках, блогах, сайтах. Звычайна гэтую цытату прыпісваюць апошняму інтэрв’ю Мілошавіча, але знайсці гэтае інтэрв’ю ў інтэрнэце немагчыма. Мяркуючы па ўсім, упершыню выказванне прыпісаў Мілошавічу ўкраінскі журналіст Аляксандр Варонін у сваім тэксце за 2012 год.

    Хоць да сітуацыі ў Югаславіі ў канцы 1990‑х гадоў і судовага працэсу супраць Мілошавіча была прыкаваная ўвага і замежных журналістаў, «зварот да рускіх» не прыводзіць ніводнае буйное медыя. Больш за тое, яно наогул не згадваецца ў пошукавай сістэме Google пры запыце па ключавых словах на англійскай мове. Цытата гугліцца толькі на рускай мове — на расійскіх прапагандысцкіх і чарнасоценскіх рэсурсах. Тых рэсурах, якія разважаюць пра неіснуючы «план Далеса» і «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў».

    Такім чынам, выказванне, што прыпісваецца былому прэзідэнту Югаславіі, стала вядома толькі праз некалькі гадоў пасля яго смерці.

    На аснове фэйкавых цытат прапагандысты робяць фэйкавыя і маніпулятыўныя высновы пра распад Югаславіі.

    «Цяпер нават амерыканскія аналітыкі прызнаюць, што кожны крок у развале Югаславіі — дакладны сцэнар. За нітачкі тузалі проста з‑за акіяна. А што зараз адбываецца з Украінай, вы бачыце самі…», — гавораць прапагандысты.

    Насамрэч распад Югаславіі стаў вынікам выключна ўнутраных працэсаў у гэтай краіне: эканамічнага крызісу, міжэтнічных канфліктаў, росту нацыяналізму і нацыянальнай самасвядомасці, а таксама супраціву сербаў, якія выступалі супраць распаду краіны па адміністрацыйных межах (якія не супадалі з межамі этнічнымі і моўнымі). Умяшанне заходніх краін у крызіс і бамбардзіроўкі НАТА Югаславіі сталі наступствам гэтага крызісу, а не ягонай прычынай.

    Заходнія краіны на гэта пайшлі, каб спыніць этнічныя чысткі і ваенныя злачынствы ў рэгіёне. 

    Чытаць яшчэ: 

    «Усё кепска. Трасуцца рукі і ногі»,— бацька журналісткі Ксеніі Луцкінай пра стан яе здароўя за кратамі

    «Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў Беларусі»

    «Любыя праявы пачуццяў спыняюцца». Журналістка Дар’я Чульцова, якая выйшла на свабоду, — пра тое, як жывуць і кахаюць у калоніі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці